Расія вымушана замарозіць вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў праз санкцыі
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
![x435719f8b12e4d935798fe9569f9144f.jpg.pagespeed.ic.5kdxue0abs.webp x435719f8b12e4d935798fe9569f9144f.jpg.pagespeed.ic.5kdxue0abs.webp](/img/v1/images/x435719f8b12e4d935798fe9569f9144f.jpg.pagespeed.ic.5kdxue0abs.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расія вымушана замарозіць вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў праз санкцыі. Рабочым даецца выбар: пайсці ў неаплатны адпачынак або на вайну.
Фактычна спыненая вытворчасць Ульянаўскага механічнага завода, які вырабляе радыёлакацыйныя сістэмы і сродкі супрацьпаветранай абароны для расійскай арміі.
Да нядаўняга часу асноўным пастаўшчыком была Германія. Але з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну супрацоўніцтва было спынена.
Паводле слоў супрацоўнікаў УМЗ, завод не можа працягваць вытворчасць самастойна, бо ў тэхналагічным працэсе не выкарыстоўваецца «амаль нічога расійскага». Цяпер кіраўніцтва завода шукае магчымасці абысці санкцыі і наладзіць пастаўкі праз трэція краіны, у прыватнасці Казахстан. Але такія схемы прыводзяць да значнага росту кошту запчастак.