
Эстонія, Бельгія і Балгарыя закрылі доступ да сваіх партоў судам пад расійскім сцягам
- Замежжа
- 17-04-2022
Колькасць партоў, недаступных для судоў пад расійскім сцягам, павялічваецца: з нядзелі, 17 красавіка, свае парты для іх закрылі Эстонія і Бельгія, паведамляе «Коммерсант».

З 16 красавіка такую ж забарону ўвяла Балгарыя. Яна датычыцца ўсіх караблёў, зарэгістраваных пад расійскім сцягам, а таксама судоў, якія змянілі расійскі сцяг або рэгістрацыю на любую іншую дзяржаву пасля 24 лютага.
Нагадаем, раней свае парты для судоў пад расійскімі сцягамі закрылі Італія, Румынія і Літва. Адпаведнае патрабаванне аб закрыцці партоў уваходзіць у пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, прыняты 8 красавіка.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: