Крыптабіржа Віктара Пракапені падвергнулася моцнай DDoS-атацы
Гэта здарылася пасля заявы аб спыненні абслугоўвання кліентаў з Расіі.
На крыптабіржу Віктара Пракапені пасля заявы аб адмове абслугоўвання расіян здзейснілі магутную DDoS-атаку.
На мінулым тыдні беларускі мультымільянер Віктар Пракапеня, які жыве ў Лондане, заявіў, што ягоная пляцоўка для гандлю крыптавалютамі Currency.com спыняе абслугоўваць расійскіх кліентаў. Але ён не чакаў, што адказ будзе такі хуткі.
Праз некалькі хвілін пасля публікацыі заявы з асуджэннем нападу Расіі на Украіну і інфармацыі аб спыненні абслугоўвання расійскіх кліентаў у кол-цэнтр пачаўся шквал тэлефонных званкоў ад расійцаў з пагрозамі. А яшчэ праз некалькі гадзін крыптабіржа патрапіла пад самую магутную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі. «Яна была ў дзясяткі разоў больш магутная, чым тыя, з якімі мы сутыкаліся ў мінулым», — кажа Віктар Пракапеня.