Памёр Абдул Кадзір Хан — бацька атамнай бомбы Пакістана і «самы небяспечны чалавек у свеце». Ён перадаў ядзерныя сакрэты КНДР і Ірану
Ад наступстваў Сovid-19 у Пакістане памёр ядзерны фізік Абдул Кадзіра Хан — чалавек, якога лічылі бацькам пакістанскай ядзернай праграмы. Супрацоўнікі заходніх спецслужб называлі яго адным з самых небяспечных людзей у свеце, паколькі ён перадаваў тэхналогіі па стварэнні атамнай бомбы Паўночнай Карэі, Ірану і Лівіі, паведамляе «Руская служба ВВС».