Пакістан. Долар — шлях у пекла?

Цікавы падыход для барацьбы з інфляцыяй нацыянальнай валюты прыдумалі ў Пакістане.

Фота з сайта www.reddit.com

Фота з сайта www.reddit.com

Група мясцовых ісламскіх аўтарытэтаў выдала фатву наконт стаўлення ісламу да долараў ЗША. Прэса не паведамляе, ці была прынятая заява пад ціскам ураду, аднак і такая версія мае месца.

Апошнім часам прэм’ер Імран Хан і яго міністры намагаюцца неяк стабілізаваць курс пакістанскай рупіі, якая за апошні тыдзень прасела на 20 працэнтаў. Для нармалізацыі сітуацыі трэба, каб пакістанцы перасталі набываць долары.

Паколькі звычайныя аргументы не працуюць, было вырашана падключыць ісламскі клір. Мухамед Такі Усмані, самы вядомы святар у краіне, заявіў, што «купля долараў для запасаў або спекуляцыя на курсах валюты з’яўляецца цяжкім грэхам і здрадай радзіме ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі».

Зрэшты, нягледзячы на праблемы, якія нясе наяўнасць у прававернага запасу долараў, пакуль збіць ажыятаж вакол пакістанскіх абменнікаў не ўдалося.

Паводле брытанскай прэсы