Пакістан: больш за 20 чалавек загінулі ў аўтамабільным корку пад снегам
У Пакістане больш за 20 чалавек загінулі ў снежнай пастцы на шашы. На поўнач ад Ісламабада з-за наймацнейшага снегападу на дарозе ўтварыўся затор. Шэсць чалавек замерзлі ў аўтамабілях, астатнія, як мяркуецца, атруціліся выхлапнымі газамі.
Выратавальныя службы працягваюць расчышчаць дарогу: у раён горада Мюры за апошнія некалькі дзён прыбылі, па даных МУС, каля 100 тысяч аўтамабіляў з турыстамі, якія хацелі паглядзець на снег. Да таго часу сацыяльныя сеткі Пакістана апанавалі фатаграфіі людзей, якія радуюцца снегу.
Але ў пятніцу мясцовыя СМІ паведамілі, што турысты аказаліся ў цяжкім становішчы. У суботу здарыўся надзвычай моцны снегапад. А колькасць транспартных сродкаў на дарозе значна павялічылася. Гэта прымусіла ўлады абвясціць рэгіён зонай бедства.
Паводле euronews.com, www.bbc.com