Гераіня вокладкі National Geographic арыштаваная ў Пакістане

У Пакістане арыштаваная Шарбат Гула — афганская дзяўчынка, чый твар вядомы па гістарычным здымку на  вокладцы часопіса National Geographic. Паволе пакістанскіх уладаў, яна знаходзілася на тэрыторыі краіны незаконна, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы.

Вокладка часопіса National Geographic за 1985 год з фотаздымкам "Afghan Girl" ("Афганская дзяўчынка"), на якім адлюстраваная Шарбат Гула.

Вокладка часопіса National Geographic за 1985 год з фотаздымкам "Afghan Girl" ("Афганская дзяўчынка"), на якім адлюстраваная Шарбат Гула.


Шарбат Гула нарадзілася ў 1972 годзе ў Афганістане, у пуштунскай сям'і. У пачатку 80-х гадоў яе вёска была атакаваная, і Шарбат засталася сіратой. Разам з некалькімі выжылымі сваякамі дзяўчынка перабралася ў лагер бежанцаў Насір-Баг на мяжы з Пакістанам. Там ў 1984 годзе яе заўважыў фатограф National Geographic Стыў Маккаррs, пасля чаго партрэт юнай уцякачкі упрыгожыў вокладку часопіса за чэрвень 1985 года.
У 1992 годзе Шарбат вярнулася ў Афганістан, але неспакойная сітуацыя на радзіме зноў прымусіла яе пакінуць краіну. З 2014 года маладая жанчына жыве ў Пакістане, які, са свайго боку, актыўна высылае бежанцаў назад. Для таго, каб не вяртацца ў зону баявых дзеянняў, Шарбат аформіла падробленыя дакументы на імя Шарбат Бібі. У ходзе рэйду жанчына разам з іншымі бежанцамі была арыштаваная.
У выпадку, калі б яе абвінавачвалі толькі ў незаконным знаходжанні на тэрыторыі Пакістана — яе проста выслалі б назад. Аднак наяўнасць падробленых дакументаў сур'ёзна ўскладняе яе становішча. Цяпер, па паведамленні Daily Mail, Шарбат чакае суд. Пакаранне за выкарыстанне фальшывага пашпарта складае ад 7 да 14 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры каля $ 3000.
Паводле National Geographic