«Справа ідзе да катастрофы». ААН папярэджвае, што гэтай зімой Афганістану пагражае масавы голад
Калі не прыняць тэрміновыя меры, гэтай зімой мільёны афганцаў будуць галадаць, папярэджвае Сусветная харчовая праграма (СХП) ААН. Паводле даных СХП, больш за палову насельніцтва Афганістана — каля 22,8 мільёна чалавек — сутыкаецца з вострым недахопам прадуктаў харчавання, а 3,2 мільёна дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў пакутуюць ад недаядання, паведамляе «Руская служба BBC».