Адкуль не чакалі. «Талібан» заклікаў улады Казахстана і пратэстоўцаў вырашыць праблемы шляхам дыялогу
Прэс-сакратар афганскага МЗС Абдула Кахара Балхі пракаментаваў сітуацыю ў Казахстане.

«Ісламскі эмірат Афганістан ўважліва сочыць за
бягучай сітуацыяй у Казахстане і, як сусед і гандлёвы партнёр, занепакоены
нядаўнімі беспарадкамі ў краіне. У гэтай сувязі, заклікаем урад і пратэстоўцаў
вырашыць існуючыя праблемы шляхам дыялогу і ўзаемаразумення», — напісаў у
Twitter прадстаўнік МЗС.
«Талібан» лічыць, што «бяспека і палітычная стабільнасць у рэгіёне ёсць асноўнай умовай для развіцця эканомікі і гандлю, а
таксама для шчаслівага жыцця людзей».
«Талібан» захапіў уладу ў Афганістане ў жніўні
2021 года. Дзейнасць «Талібану» прызнана тэрарыстычнай і забаронена ў шэрагу краін, уключаючы Казахстан.
Паводле ТГ-канала «Орда».