У Афганістане адбыўся выбух у мячэці, каля сотні загінулых
У шыіцкай мячэці на поўначы Афганістана адбыўся магутны выбух, загінулі каля ста чалавек, паведамляе korrespondent.net. Дакладная колькасць ахвяр пакуль не вядомая.
У Афганістане на поўначы краіны ў правінцыі Кундуз сёння, 8 кастрычніка, у мячэці адбыўся выбух. Агенцтва Aamaj New публікуе жахлівыя відэа з мячэці, дзе адбыўся выбух.
Паведамляецца, што з-за выбуху ў шыіцкай мячэці загінулі каля 100 чалавек, дакладная колькасць ахвяр на гэты час невядома.
Мясцовыя крыніцы таксама пацвярджаюць, што выбух адбыўся ўнутры мячэці для шыітаў.