Больш за 2 тысячы ахвяр моцнага землятрусу ў Афганістане
Колькасць ахвяраў моцнага землятрусу, які абрынуўся ўчора на Афганістан, паводле новых афіцыйных звестак, апублікаваных урадам талібаў, значна павялічылася. Больш за 2 тысячы чалавек загінулі і больш за 9 тысяч атрымалі раненні.

Sardar Shafaq·Anadolu Agency via Getty Images
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся у 40 кіламетрах на паўночны захад ад Герата. Магнітуда 6,3 балаў, пасля чаго адбыліся яшчэ восем моцных штуршкоў. Землятрус адбыўся а 11-й па мясцовым часе ў суботу.
2053 чалавекі загінулі і 9240 атрымалі раненні, паведаміла сёння Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Там дадалі, што разбураныя або пашкоджаныя 1329 дамоў.
Раней прэс-сакратар Чырвонага Крыжа Эрфанула Шарафзой паведаміў Reuters, што загінулі 500 чалавек.
Больш за 200 загінулых былі дастаўлены ў некалькі шпіталяў, паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя, які прадставіўся доктарам Данішам і дадаў: «Большасць з іх жанчыны і дзеці, 510 параненыя», інфармуе AFP.
Ратавальнікі працавалі ўсю ноч, спрабуючы знайсці тых, хто выжыў, якія апынуліся пад заваламі.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, па меншай меры ў 12 вёсках правінцыі Герат было разбурана або часткова пашкоджана больш за 600 дамоў, у якіх жылі каля 4200 чалавек.
Падраздзяленне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Афганістане паведаміла, што накіравала ў Зендэх Джан 12 машын хуткай дапамогі для дастаўкі параненых у бальніцы.
"Паколькі працягваюць паступаць паведамленні аб загінулых і пацярпелых у выніку землятрусу, каманды знаходзяцца ў бальніцах, аказваючы дапамогу ў лячэнні параненых і ацэньваючы дадатковыя патрэбы, — гаворыцца ў паведамленні агенцтва ААН. — Машыны хуткай дапамогі, прадастаўленыя СААЗ, перавозяць пацярпелых, большасць з якіх — жанчыны і дзеці».
Правінцыя Герат, якая налічвае каля 1,9 мільёна жыхароў, паводле дадзеных Сусветнага банку, за апошнія гады пацярпела ад засухі, якая паралізавала шматлікія сельскагаспадарчыя абшчыны, якія і без таго адчуваюць цяжкасці.
У краіне з вельмі слабаразвітай сістэмай аховы здароўя бальніцы з цяжкасцю спраўляюцца з аказаннем дапамогі пацярпелым. ААН і іншыя арганізацыі пачалі тэрмінова дастаўляць гуманітарную дапамогу.
У сакавіку гэтага года ў Афганістане ўжо адбыўся землятрус 6,5 бала з эпіцэнтрам недалёка ад населенага пункту Джурм на паўночным усходзе краіны. Тады загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.
Арамя гэтага Афганістан знаходзіцца ў цяжкім гуманітарным крызісе пасля вяртання да ўлады талібаў у 2021 годзе, улада якіх не прызнаецца міжнароднай супольнасцю.
Нагадаем, што месяц таму моцны землятрус магнітудай 6,8 адбыўся ў Марока. Кольсць яго ахвяр тады перавысіла 2000 чалавек. Гэты землятрус стаў наймацнейшым у краіне за апошнія 60 гадоў. Эпіцэнтр знаходзіўся ў горным раёне Маракеш-Сафі, у 70 кіламетрах на паўднёвы захад ад гораду Маракеш.