«Нас усіх заб'юць»: экс-прэзідэнт Афганістана распавёў, як уцякаў з Кабула

Афганістан аказаўся пад кантролем «Талібану» праз пагадненне паміж талібамі і экс-прэзідэнтам ЗША Трампам аб вывадзе амерыканскіх войскаў з краіны, лічыць Ашраф Гані. Яго выезд з Кабула быў нечаканым, на зборы было не больш за дзве хвіліны, і ніякіх чамаданаў з грашыма пры ім не было. Пра гэта распавёў былы прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані ў інтэрв'ю BBC.

Ашраф Гані. Getty Images

Ашраф Гані. Getty Images

Кабул трапіў пад кантроль  «Талібану» 15 жніўня. Раніцай гэтага дня, па словах Гані, ён нават не ўяўляў, што неўзабаве пакіне радзіму. Тое, што ён больш не з'яўляецца дзеючым прэзідэнтам, Гані ўсвядоміў на борце самалёта, які даставіў яго з Афганістана ва Узбекістан, а затым у ААЭ.

Па словах, Ашрафа Гані, Кабул ён пакінуў у вырашальны момант, каб захаваць не толькі сваё жыццё, але і саму сталіцу.

Спачатку Гані пагадзіўся на эвакуацыю сваёй жонкі і дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Сам жа застаўся чакаць аўтамабіль, каб ехаць у Міністэрства абароны.

Аднак машына за кіраўніком дзяржавы не прыехала. Гані распавёў, што да яго «ў жаху» прыйшоў начальнік прэзідэнцкай аховы і сказаў, што, калі Гані працягне супраціў, «нас усіх заб'юць».

«Ён даў мне не больш за дзве хвіліны... Усё гэта было вельмі нечакана», — распавёў экс-прэзідэнт.

Ашраф Гані адмаўляе інфармацыю, што нібыта вывез з краіны буйныя сумы наяўных грошай. І заклікаў правесці міжнароднае расследаванне.

Ён прызнаў, што на пасадзе прэзідэнта рабіў памылкі і лічыў, што «цярпенне міжнароднай супольнасці будзе бясконцым».

На думку Гані, прычынай падзення ягонага ўрада стала пагадненне паміж талібамі і тагачасным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана.

Паводле korrespondent.net