«Талібан» затрымаў трох супрацоўніц афганскай місіі ААН
Затрыманне было санкцыянаванае мясцовымі чыноўнікамі.
![630_360_1629205493_680.jpg 630_360_1629205493_680.jpg](/img/v1/images/630_360_1629205493_680.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Місія ААН па спрыянні Афганістану (МООНСА) у панядзелак заявіла, што тры яе афганскія супрацоўніцы былі затрыманыя агентамі службы бяспекі руху «Талібан». Затрыманне, гаворыцца ў заяве, з'яўляецца працягам запалохвання мясцовых жанчын, якія працуюць у місіі.
«ААН заклікае да неадкладнага спынення ўсіх падобных актаў запалохвання і дамаганняў, накіраваных супраць яе афганскіх супрацоўніц. Улады Афганістана павінны пацвердзіць і забяспечыць выразныя гарантыі бяспекі ўсяго персаналу ААН, які дзейнічае ў Афганістане», — гаворыцца ў заяве МООНСА.
![У Кабуле адкрылі жаночую бібліятэку — насуперак ціску талібаў У Афганістане жанчыны адкрываюць сваю бібліятэку — каб супрацьстаяць ізаляцыі і ціску талібаў](/img/v1/images/jnzdcvegkfpeblrvhy7g2upa4i.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Намеснік афіцыйнага прадстаўніка руху «Талібан» Білал Карыміпаведаміў агенцтву «Reuters», што «Талібан» «адхіляе абвінавачанні ў дамаганнях і запалохванні». Ён таксама заявіў, што затрыманне было санкцыянавана чыноўнікамі кандагарскага аддзялення Міністэрства прапаганды дабрадзейнасці і прадухілення распусты. Супрацоўніц ААН, паводле прадстаўніка «Талібана», нібыта «пакінулі ў спакоі».
Пасля захопу ўлады ў Афганістане год таму талібы заявілі, што жанчыны не павінны выходзіць з дома без сваяка мужчынскага полу і мусяць закрываць твар, хоць некаторыя жанчыны ў гарадскіх цэнтрах ігнаруюць гэтае правіла.
![Талібы выціскаюць жанчын з грамадскага поля ў Афганістане Афганістан: жанчыны пратэстуюць супраць талібаў](/img/v1/images/808x539_cmsv2_2c470d0f_e84b_5289_9c87_f45acf8f76c1_6927066.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Многія сярэднія школы для дзяўчынак па-ранейшаму не працуюць, бо талібы адмовіліся ад абяцанняў адкрыць іх у сакавіку. Паводле даных міжнародных агенцтваў развіцця, большасць афганскіх дзяўчынак-падлеткаў на дадзены момант не маюць доступу да навучання, а тысячы жанчын былі выкінуты з працы праз абмежаванні, уведзеныя талібамі, і эканамічны крызіс у Афганістане.
Талібы заяўляюць, што яны паважаюць правы жанчын у адпаведнасці са сваёй інтэрпрэтацыяй ісламскага права.