«Талібан» запатрабаваў адсячы галовы манекенам
Рух "Талібан" запатрабаваў ад гандляроў адзеннем у Афганістане адсекчы галовы манекенам, бо палічыў іх забароненымі Каранам "ідаламі", піша www.dailymail.co.uk.
![maniquies_usados_4de5050_3.jpg maniquies_usados_4de5050_3.jpg](/img/v1/images/maniquies_usados_4de5050_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністэрствам па прапагандзе цноты і прадухіленні заганы (былое Міністэрства па справах жанчын) выпусціла адпаведнае патрабаванне перад Новым годам.
Першапачаткова было запатрабавана ў прынцыпе забараніць усе манекены, аднак пасля скаргаў гандляроў кіраўнік ведамства дазволіў абмежавацца адсяканнем галоваў.