«Ісламская дзяржава» пазбавілася кіраўнікоў у Іраку і Афганістане

Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага абароннага ведамства Пітэр Кук заявіў, што ўзброеныя сілы ЗША ліквідавалі ў Афганістане Умара Халіфа — аднаго з лідэраў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

zz.jpg

Па словах Кука, мэтай спецаперацыі, у выніку якой быў ліквідаваны верхавод баевікоў, з'яўляліся пазіцыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава — правінцыя Хорасан», якая дзейнічае на тэрыторыі Пакістана і Афганістана. Па іх быў нанесены авіяўдар, які стаў прычынай гібелі пецярых экстрэмістаў, уключаючы Халіфу.
Прадстаўнік Пентагона дадаў, што ліквідаваны тэрарыст кіраваў некалькімі тэрарыстычнымі нападамі ў Пакістане, уключаючы напад на універсітэт Бача Хан у пачатку 2016 года і атаку на школу ў штаце Пешавар ў снежні 2014 года, ахвярамі якой сталі звыш 130 дзяцей.
Яшчэ адзін з верхаводаў «Ісламскага дзяржавы» — Абу Умар аш-Шышані — быў забіты ў ходзе баявых сутыкненнняў на тэрыторыі іракскага горада Шырката. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў самой ІД, афіцыйнага паведамлення ад уладаў Ірака пакуль не паступала. СМІ ўжо паведамлялі аб гібелі аш-Шышані ў сакавіку гэтага года, аднак тады навіна не атрымала пацверджанняў.