У Францыі абвешчана трохдзённая жалоба

Грузавы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп на Англійскай набярэжнай у Ніцы. У Францыі з 16 па 18 ліпеня абвешчана нацыянальная жалоба.

Месца тэракта

Месца тэракта



Белы грузавік заехаў на вялікай хуткасці ў натоўп людзей, якія адзначалі ў Ніцы французскае нацыянальнае свята — Дзень узяцця Бастыліі. Трагедыя адбылася на Англійскай набярэжнай у той час, калі сотні людзей выйшлі паглядзець на штогадовы феерверк. Паводле МУС Францыі, загінулі 84 чалавекі, яшчэ больш за 10 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, дзясяткі параненыя.
Мясцовыя ўлады таксама паведамляюць, што сярод загінулых каля дзесяці дзяцей.
СМІ таксама паведамляюць, што сярод ахвяраў бачылі жанчын у мусульманскім галаўных уборах і мужчын арабскай знешнасці, паведамляе www.dw.com
МЗС Расіі пацвердзіў гібель расіянкі ў выніку тэракту. Яе сяброўка пацярпела, а таксама невядома пра месцазнаходжанне яшчэ траіх расіян, якія апынуліся на Англійскай набярэжнай у момант тэракту. Сярод ахвяраў ёсць і грамадзянін Украіны, яшчэ адзін украінец паранены, паведамляе паведамляе www.pravda.com.uа. МЗС Беларусі высвятляе, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых беларускія грамадзяне, адзначае БелаПАН.
Па словах відавочцаў, грузавік рухаўся з хуткасцю 60–70 кіламетраў на гадзіну. Машына паспела праехаць па натоўпе каля двух кіламетраў, перш чым паліцыянты застрэлілі кіроўцу грузавіка. Пры гэтым паведамляецца, што грузавік ехаў зігзагамі, відавочна, каб павялічыць колькасць ахвяр. Кіроўца паспеў зрабіць некалькі стрэлаў, пакуль яго не забіла паліцыя. У машыне таксама было знойдзена зброя.
У кабіне знайшлі дакументы, згодна з якімі аўтамабілем кіраваў 31-гадовы выхадзец з Туніса, які жыў у Ніцы. Ён быў вядомы паліцыі ў сувязі з дробнымі правапарушэннямі, аднак у поле зроку спецслужбаў не трапляў.
Пра яго матывы пакуль нічога не паведамляецца.
У міністэрстве ўнутраных спраў Францыі ў Парыжы створаны крызісны штаб у сувязі з трагедыяй у Ніцы. Франсуа Аланд назваў гэта "безумоўным тэрарыстычным актам".

Пакуль ні адна тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за масавыя забойствы ў Ніцы. Аднак у сацсетках прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» пішуць ухваляльныя каментары і распаўсюджваюць новыя пагрозы.


Расследаванне трагедыі даручана падраздзяленню парыжскай пракуратуры, які спецыялізуецца на тэрактах. Гараджан Ніцы заклікалі заставацца ў сваіх дамах і не выходзіць на вуліцы. У Ніцы адмененыя ўсе грамадскія мерапрыемствы і зачыненыя гарадскія пляжы.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Францыі будзе працягнуты яшчэ на тры месяцы. Адпаведны закон у бліжэйшы час будзе разгледжана парламентам, заявіў Аланд раніцай у пятніцу.


Міністр унутраных спраў Італіі Анджэліна Альфана заявіў, што памежны кантроль будзе узмоцнены на мяжы з Францыяй, а таксама ў цягніках, якія ездзяць паміж краінамі праз горад Вентымілья. Федэральная паліцыя Германіі заявіла, што таксама ўзмацняе кантроль на французскай мяжы.