Каталіцкая Царква Пакістана хоча беатыфікаваць міністра-пакутніка

Афіцыйныя прадстаўнікі Каталіцкай Царквы ў Пакістане 2 сакавіка абвесцілі аб пачатку збору сведчанняў для адкрыцця беатыфікацыйнага працэсу Шахбаза Бхаці, міністра-хрысціяніна, забітага ў 2011 года з-за таго, што ён аказваў падтрымку іншых хрысціянам і змагаўся за адмену закона “аб блюзнерстве”.  



obit_bhatti_shahbaz.jpg

Ісламабадская каталіцкая епархія ініцыіравала беатыфікацыйны працэс Бхаці ў пятую гадавіну яго гібелі з ухвалы біскупа Руфіна Энтані, а таксама біскупа Джозэфа Куттса, які кіраваў епархіяй Фейсалабад у той час, калі Бхаці жыў на яе тэрыторыі, паведамляе catholicculture.org.

Бхаці быў вядомы як руплівы каталік, які прыняў рашэнне заставацца нежанатым і займацца абаронай хрысціянскай меншасці Пакістана.

Свецкім-пакутнікам называў Бхаці былы біскуп Ісламабада Энтані Лоба, які памёр у 2013 годзе.

Паводле krynica.info