Тэракт у Пакістане: загінула больш за 50 асобаў (відэа)
Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» узялі на сябе адказнасць за тэракт у двары маўзалея Шаха Нурані, дзе для ўдзелу ў штодзённым рытуальным танцы сабраліся сотні асобаў.
![kofgxyp2qd8.jpg kofgxyp2qd8.jpg](/img/v1/userfiles/images/kofgxyp2qd8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
12 лістапада падчас чарговага рытуалу адбыўся выбух. Параненых даставілі ў шпіталі гораду Карачы.
Правінцыя Белуджыстан, дзе адбылася атака, лічыцца адной з самых небяспечных у краіне. У канцы кастрычніка ў выніку нападу баевікоў на паліцэйскую вучэльню там загінулі больш за 60 асобаў. Яшчэ раней, у жніўні, падрыў тэрарыста смяротніка забраў жыцці больш чым 70 асобаў.
Паводле Белсат