Назад на дзесяць гадоў?
Іншым часам словы кіраўніка дзяржавы выклікаюць нейкае непаразуменне. З аднаго боку, ён заклікае не вяртацца ў «ліхія 1990-я», а з іншага — не супраць, калі б мы вярнуліся на 10 гадоў у мінулае. Быццам яму невядомая і прыказка пра тое, што ў адну раку двойчы не ўвойдзеш.
Іншым часам словы кіраўніка дзяржавы выклікаюць нейкае непаразуменне. З аднаго боку, ён заклікае не вяртацца ў «ліхія 1990-я», а з іншага — не супраць, калі б мы
вярнуліся на 10 гадоў у мінулае. Быццам яму невядомая і прыказка пра тое, што ў адну раку двойчы не ўвойдзеш.
22 лістапада на нарадзе па праектах прагнозу, бюджэту і асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год ён выступіў супраць паўтору «шокавай тэрапіі» 1990-х гадоў.
«Але прапаноўваць тую шокавую тэрапію, якую яшчэ ў 1990-я гады ўсе мы праходзілі, і на чым апякліся тады і мы, і нашы суседзі, сёння недазвольна, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА.
— Калі тады ў нейкай ступені такая палітыка была даравальная, таму што знаходзіліся пад уплывам рознага кшталту заходніх фондаў і экспертаў, даверыліся ім, не разумеючы рэальных наступстваў,
то зараз нельга наступаць на тыя ж граблі».
«Нельга забываць, што эканоміка не замыкаецца толькі на бізнэсе і не абараняе інтарэсы толькі камерсантаў», — заўважыў Лукашэнка. Тым жа часам, ён заявіў, што яго
сур’ёзна непакоіць тое, што ўрад занадта захапіўся рынкавымі рэформамі і «спрабуе — думаю, па неразуменні, — змяняць палітыку і праграмныя ўстаноўкі, прынятыя на
чацвёртым Усебеларускім народным сходзе».
Сёння, паводле слоў Лукашэнкі, патрабуецца «глыбокі аналіз цяперашняй сітуацыі, для таго каб будаваць планы не на пяску, а на рэальнай глебе». «На жаль, —
зазначыў ён, — нават беглае азнаямленне са статыстыкай паказвае, што прагноз гэтага года не будзе выкананы. І па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтву жылля, і па мадэрнізацыі ёсць
шмат праблем. І што найбольш трывожна — пагоршыўся дабрабыт людзей, па якіх балюча ўдарыла інфляцыя. Адкінуўшы наяўную практыку рэгулявання цэн і іншых эканамічных працэсаў, мы атрымалі
негатыўныя вынікі і сур’ёзныя праблемы, для вырашэння якіх зараз трэба траціць дадатковыя намаганні і сродкі».
Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Усе мы пачалі наракаць на ўрад. Але хачу, каб усе, хто сядзіць за гэтым сталом, сталі побач з урадам і прынялі на сябе долю
той крытыкі, якая была яму адрасаваная. У нас урад не з’яўляецца нейкім адасобленым органам, які праводзіць тую палітыку, якая яму ўздумаецца. Усе мы датычныя да той палітыкі, якая
праводзілася і праводзіцца».
Сваёй прамовай кіраўнік дзяржавы неяк «адасобіў» сябе і ад крытыкаў, і ад урада. Але, калі ўзгадаць ягоныя словы, што ён прэзідэнт і адказвае ў Беларусі за ўсё, што ў ёй адбываецца,
— як тут можна адасобіцца? Гэта ён зняў Сідорскага і Пракаповіча, гэта ён наракаў на валютны крызіс, быццам бы яго зрабілі спекулянты і аўтааматары, гэта ён перманентна казаў, што
«вось-вось, і крызіс скончыцца сам сабой». Але «само сабой» нават кацянё не нараджаецца, а валютны крызіс урэшце, без захадаў па ягонай ліквідацыі, перарос у
валютна-эканамічны.
Усё больш і больш узнікае ў Беларусі страйкаў, на якіх працоўныя дамагаюцца выканання сваіх патрабаванняў. Вось і на мінулым тыдні ў рэгіёнах страйкавалі даяркі. Патрабавалі падвышэння заробка.
Старшыня СВК «Хаціслаўскі», дзе гэта адбывалася, заробкі адразу ж падняў, і заявіў, што работнікам фермы проста «не паспелі паведаміць» пра новую стаўку аплаты
працы. Зараз прадпрымальнікі сталічнага Чэрвеньскага рынку абвясцілі перадзабастовачны стан. І чым далей — тым больш будзе такіх выпадкаў.
Але замест таго, каб вырашаць надзённыя пытанні, нам прапануюць адысці гадоў на 10 назад.
Хто-небудзь яшчэ памятае пра «адзіную валюту» Саюзнай дзяржавы? Пра расійскі рубель у якасці адзінага плацежнага сродку? Усе амаль забыліся. Але Лукашэнка памятае! Аляксандр
Лукашэнка не выключае, што адзінай валютай у Еўразійскім саюзе стане расійскі рубель.
«Магчыма, вырулім і на расійскі рубель — калі ён будзе для ўсіх цікавы. А ў яго вельмі шмат складнікаў для таго, каб уяўляць для ўсіх цікавасць», — заявіў
беларускі кіраўнік у інтэрв’ю праграме «Вести в субботу» тэлеканала «Россия» пасля завяршэння 18 лістапада ў Маскве саміту Расіі, Казахстана і
Беларусі.
Паводле слоў Лукашэнкі, на сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў гаворка не ішла «пра тэнге, беларускі рубель ці расійскі». «Але вельмі настойліва і, магчыма, некалькі занадта
настойліва я на гэтым даўно ўжо настойваю: давайце пяройдзем у нашых разліках на нацыянальную валюту. Давайце на расійскі рубель», — заявіў беларускі кіраўнік.
Здаецца, тады былі пытанні, дзе будзе эмісійны цэнтр. Беларусь настойвала на двух: у Маскве і Мінску. Але ж Масква на такое не пагадзілася. І Пуцін выказаўся пра «мух і катлет», што
надоўга сапсавала адносіны Беларусі і Расіі.
У 2012 годзе цана расійскага газу для Беларусі можа скласці крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў, а з 2013 года яго цана будзе прывязаная да ўнутрырасійскай».
Цана, якая абмяркоўваецца, на 2012 год — крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў. «Яшчэ пару тыдняў таму» абмяркоўваўся дыяпазон у 150–190 долараў,
зазначыў супрацоўнік групы «Газпрам». Прагноз сярэдняй цаны ў Расіі на гэты год — каля 99 долараў без ПДК, на 2012-ты — 106–107. Які рэгіён Расіі будзе
ўлічвацца ў формуле з 2013 года, крыніцы «Ведомостей» не раскрываюць, толькі ўдакладняюць, што гэта не Смаленская вобласць, на якую хацеў арыентавацца Мінск. Да названай цаны будуць
дадавацца расходы «Газпрама» на транспарт, захоўванне і рэалізацыю, а ў наступныя гады — будзе рабіцца індэксацыя, напрыклад, на ўзровень інфляцыі, паведамілі крыніцы. Па
сутнасці, гэта будзе новая цэнавая зона Расіі, зазначыў адзін з іх.
Нічога не нагадвае? 10 гадоў таму Расія таксама пастаўляла Беларусі газ па ўнутрырасійскаму кошту. Але ж тады мы толькі гандляваліся за «Белтрансгаз», і мытная пошліна на нафту і
газ цалкам заставалася ў Беларусі. Зараз мыта ідзе ў Расію, а «Белтрансгаз» амаль прададзены.
За што яшчэ мы будзем гандлявацца?