Офіс Зяленскага заклікае беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч падчас сённяшняга брыфінгу заклікаў беларускіх і расійскіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады.

clip_47.jpg


Ён паведаміў, што расійскім салдатам было прапанавана здавацца ў палон і пераходзіць на ўкраінскі бок, піша REFORM.by.

«Такі ж зварот, я думаю, мы хутка пачуем адносна салдат беларускай арміі, якіх, па пэўных даных, падымаюць па трывозе», — сказаў ён.

«Мы не лічым вашу здачу [у палон — заўв. Reform.by] і пераход на наш бок чым-небудзь ганебным. Мне здаецца, што вы захоўваеце тым самым свой вайсковы гонар. Больш за тое, вы робіце сур'ёзны выбар жыцця, адмаўляючыся ад вядзення агрэсіўнай вайны, якая не дае гонару ні Расійскай Федэрацыі (...), ні Беларусі», — заявіў ён.

«Кіраўніцтва краін-партнёраў паведамлена аб нашай прапанове вам і тым з вас, хто пяройдзе на наш бок, будуць дадзены адпаведныя гарантыі. Зменшага, папярэднія перамовы пра гэта вядуцца», — распавёў дарадца.