Пагружэнне ў багну?
Здаецца, усе спробы беларускіх уладаў “пагандляваць палітзняволенымі, зрабіць чарговую “лібералізацыю, пасадзіць за «круглы або квадратны» стол перамоваў беларускую апазіцыю, і пад усё гэта атрымаць грошы — правалілася. Еўропа больш не верыць афіцыйнаму Мінску. Яна выстаўляе канкрэтныя і капітальныя ўмовы наконт таго, на якіх умовах гэтыя перамовы павінны праходзіць. І без выканання гэтых умоваў ніякага “дыялогу не будзе — у тым ліку, хутчэй за ўсё, наконт крэдыту МВФ.
Здаецца, усе спробы беларускіх уладаў “пагандляваць палітзняволенымі, зрабіць чарговую “лібералізацыю, пасадзіць за «круглы або
квадратны» стол перамоваў беларускую апазіцыю, і пад усё гэта атрымаць грошы — правалілася. Еўропа больш не верыць афіцыйнаму Мінску. Яна выстаўляе канкрэтныя і капітальныя ўмовы
наконт таго, на якіх умовах гэтыя перамовы павінны праходзіць. І без выканання гэтых умоваў ніякага “дыялогу не будзе — у тым ліку, хутчэй за ўсё, наконт крэдыту
МВФ.
У аўторак, 6 верасня, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абмеркавалі з дэлегацыяй беларускай апазіцыі сітуацыю ў Беларусі і шляхі яе змянення,
уключаючы магчымасць арганізацыі дыялогу ўлады і апазіцыі. Раней некаторыя аналітыкі пісалі, што для Польшчы “круглы стол — гэта нейкае магічнае словазлучэнне, бо іх
рэвалюцыя таксама пачыналася з “круглага стала. І, нібыта, варта пачуць палякам гэтае словазлучэнне, як яны ўздымаюць лапкі ўгору і робяць усё, каб такія сталы шырыліся і мацнелі,
не зважаючы на вынік.
Выявілася, што гэта зусім не так. Польшча больш прынцыповая, чым гэтага ад яе чакалі. “Польскі вопыт круглага стала сведчыць, што садзіцца і размаўляць можна толькі тады, калі
вызвалены ўсе палітзняволеныя, — падкрэсліў Туск пасля заканчэння сустрэчы.
На перамовах размова ішла таксама аб міжнароднай дапамозе Беларусі. “Я заявіў аб сваёй поўнай прыхільнасці да таго, каб была аказана дапамога апазіцыі для арганізацыі дыялогу з уладамі,
— сказаў польскі прэм’ер. — Мы гаварылі таксама аб гарантыях, якія можа даць Еўропа, каб гэты меркаваны дыялог паміж апазіцыяй і ўладай прынёс жаданыя вынікі, напрыклад,
сапраўды свабодныя выбары ў парламент.
Туск таксама заявіў, што магчымая фінансавая дапамога Беларусі будзе залежаць ад змяненняў у краіне. “Не будзе фінансавай дапамогі рэжыму без радыкальных змяненняў, якія павінны абапірацца
на вядзенне сур’ёзнага палітычнага дыялогу з апазіцыяй, — сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Але больш балюча для беларускіх уладаў адгукнуўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і дзяржаў-кандыдатаў на далучэнне да аб’яднанай Еўропы, што прайшоў у польскім
Сопаце. У часе выніковай прэс-канферэнцыі пасля завяршэння нарады міністраў, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што пазіцыя 27 краінаў-сябраў ЕС
наконт Беларусі застаецца нязменнай. “Мы, канечне, адзначылі апошнія падзеі ў Беларусі — некаторыя заявы і захады, але паўтаруся, што мы патрабуем вызвалення і рэабілітацыі ўсіх
палітычных зняволеных. Гэта была і ёсць наша пазіцыя. Пазіцыя, якой мы будзем цвёрда прытрымлівацца, — заявіла Эштан.
Трэба адзначыць тут адну фундаментальную рэч. ЕС патрабуе не толькі вызвалення палітвязняў, але і іх рэабілітацыі. То бок, Лукашэнка колькі заўгодна можа праяўляць “гуманнасць і
“велікадушнасць, вызваляючы палітычных апанентаў з турмаў. Але пакуль з іх судзімасці знятыя не будуць, размаўляць няма пра што.
І не толькі з тых, што за кратамі. Сярод тых, хто павінны быць рэабілітаваны, — Уладзімір Някляеў, Ірына Халіп, Сяргей Марцалеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Віталь Рымашэўскі, Наста
Палажанка… Карацей, усе тыя, хто атрымаў пакаранне, але не звязанае з адпраўкай за краты. Што з імі рабіць будзем?
А калі рэабілітаваць усіх, то… Тыя, што былі за кратамі, будуць патрабаваць кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды, шкоды, нанесенай іх здароўю і іх родным. От тады пойдуць працэсы, от
тады пойдуць адстаўкі суддзяў, якія выносілі прысуды, і пракурораў, якія гэтыя прысуды абгрунтоўвалі!
Карацей, жорсткая пазіцыя Еўропы ў перыяд крызісу ў Беларусі яскрава паказвае, колькі гемарою самі сабе нарабілі беларускія ўлады з-за наяўнасці палітзняволеных.
Тым часам, як пелася ў адной песні, “эканоміка ў пралёце, і працягвае пралятаць ніжэй і ніжэй, пакуль зусім не ляснецца.
З адкрыццём у сярэдзіне верасня дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) “адначасова практычна цалкам спыняюцца аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку, заявіў
першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.
Як растлумачыў прадстаўнік Нацбанка ў інтэрв’ю журналістам, фрагменты якога былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах, такая мера скіравана на тое, каб усе здзелкі з замежнай валютай
ажыццяўляліся на БВФБ па адзіным курсе на падставе попыту і прапановы. “Для таго, каб ён (курс на дадатковай сесіі — БелаПАН) не вельмі рэзка вырас у параўнанні з афіцыйным курсам,
будуць зробленыя дадатковыя захады — зацісканне попыту на валюту і павелічэнне прапановы, — сказаў Лузгін.
З 1 чэрвеня Нацбанк поўнасцю спыніў ільготнае крэдытаванне, выдачу сродкаў на льготнае крэдытаванне. “Цяпер мы ажыццяўляем толькі стандартнае крэдытаванне камерцыйных банкаў для падтрымання
функцыянавання плацежнай сістэмы, — сказаў ён.
Як заўсёды, Нацбанк не мае аніякіх механізмаў стабілізацыі курса рубля ці выхаду на адзіны курс, акрамя як “трымаць і не пушчаць. Забаранілі продаж валюты ад банка банку
(міжбанкаўская біржа), валютай “з рук у рукі займаецца міліцыя… Здаецца, хутка ва ўсіх, у каго гэтая валюта ёсць, яе будуць проста забіраць з тлумачэннямі кшталту
“для выхаду на адзіны курс. Канешне, курс будзе адзіным, і нават, можа быць, “адзін да аднаго, калі валюты ўвогуле ні ў каго не застанецца.
Але ў сур’ёзных эканамістаў такія захады выклікаюць нават не ўсмешку — занепакоенасць. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service чакае дэвальвацыі
беларускага рубля да долара на 30–50% пасля частковай лібералізацыі курсу. Адпаведная пазіцыя экспертаў агенцтва Moody’s утрымліваецца ў штотыднёвай справаздачы Weekly Crёedit
Outlook.
Лібералізацыя валютнага курсу паступова прывядзе да паслаблення беларускага рубля да цяперашняга неафіцыйнага курсу, упэўненыя ў Moody’s. Як і ў выпадку з майскай дэвальвацыяй, лібералізацыя
курсу разгоніць інфляцыю, якая і так блізкая да ацэнкі 50%, і павялічыць кошт абслугоўвання доўгу ў замежнай валюце, што прывядзе да росту долі крэдытаў у беларускіх банках, якія не абслугоўваюцца
(таму дэвальвацыя аказвае негатыўны ўплыў на рэйтынгі банкаўскай сістэмы).
І апошняя рыска да ўсяго гэтага. У верасні павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты на 5%. Вось такі ён, “беларускі цуд.