Полк Каліноўскага: Актыўны наступ Расіі на Харкаўскім кірунку пратрымаўся 3 тыдні
«Ад «Кіеў за тры дні» перайшлі да «Ваўчанск за тры тыдні», ды і тое не выйшла», — заявілі прадстаўнікі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
![Фота: Полк імя Каліноўскага Фота: Полк імя Каліноўскага](/img/v1/images/1a106f1e_b6ad_4caa_97d1_064123251bc9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717755912&w=528)
Фота: Полк імя Каліноўскага
Прэс-служба Палку імя Каліноўскага:
«Расійскае наступленне на Харкаўскім кірунку натыкнулася на супраціў ВСУ і практычна спынілася», – пішуць ваенныя аглядальнікі.
Актыўны наступ пратрымаўся 3 тыдні. Ад «Кіеў за тры дні» перайшлі да «Ваўчанск за тры тыдні», ды і тое не выйшла. Здаецца, з часоў легендарных 3% з такой лічбай лепей нічога не планаваць».
Глядзіце таксама
![Полк Каліноўскага абараняе Харкаўшчыну разам з украінцамі Беларускія добраахвотнікі абараняюць Харкаўшчыну разам з украінцамі](/img/v1/images/yak_polk_kalynovskogo_pomstytsya_rosiyanam_za_tragediyu_v_dnipri.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 17 траўня Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расійцаў на Харкаўшчыне.
У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраванне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыццяўляюць падраздзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага.
![Аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку. Фота: Полк імя Каліноўскага Аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку. Фота: Полк імя Каліноўскага](/img/v1/images/d20612b0_f690_41cb_a1b1_8a46b7908ae1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717755801&w=528)
Аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку. Фота: Полк імя Каліноўскага
Расійскія войскі пачалі наступ ў Харкаўскай вобласці 10 траўня. 13 траўня ў Генштабе УСУ паведамілі , што расейскія вайскоўцы «маюць тактычны поспех» у баях за Ваўчанск.
На наступны дзень УСУ абвясцілі, што перасунулі свае сілы каля Ваўчанска «на больш выгадныя пазыцыі». У зводцы 16 траўня Генштаб заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы сарвалі планы Расеі рушыць наперад і замацавацца ў гарадской забудове Ваўчанска.
Па стане на 1 чэрвеня паведамлялася, што «ўкраінцы кантралююць 70 працэнтаў тэрыторыі горада». Але праціўнік спрабуе замацавацца.
Брыгада Нацыянальнай паліцыі «Лють» апублікавала відэа пра тое, як выглядае горад з паветра: «Расійцы губляюць пазіцыі ў горадзе Ваўчанск, але бязлітасна яго знішчаюць, штодня скідаючы дзясяткі авіябомбаў і сотні артылерыйскіх снарадаў».
За месяц баёў 19-тысячны горад Ваўчанск ператварыўся ў руіны.
Крыніца: telegram