«Праявіце сваю мужнасць зараз»: украінскія ратавальнікі звярнуліся да беларускіх калег

Украінскія ратавальнікі запісалі відэазварот да супрацоўнікаў МНС Беларусі, у якім заклікаюць выступіць супраць вайны.

clip_2_17.jpg


«Частка варожых фарміраванняў уварвалася ва Украіну з боку вашай дзяржавы. Вораг зайшоў у наш дом праз украінска-беларускую мяжу. З тэрыторыі Беларусі да нас едуць танкі, наносяцца артылерыйскія абстрэлы і ракетныя ўдары. Дэсант і бамбавікі выкарыстоўваюць вашыя аэрапорты для нападу на нашу краіну. Украіна стрымлівае агрэсію дзвюх дзяржаў — Расіі і Беларусі», — кажуць яны.

Супрацоўнікі Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях заклікаюць не верыць прапагандзе і нагадваюць, што іх краіна ніколі не была ворагам для Беларусі, піша REFORM.by.

«Не заплямце сябе ганьбай. Бо пажарныя, ратавальнікі — людзі мужныя і высакародныя. Праявіце сваю мужнасць зараз. Скажыце сваё слова супраць гэтай вайны», — заклікаюць яны.