Расійскія ваеннапалонныя хлусяць, калі кажуць, што не ведалі, што едуць на вайну?

Расійскія ваеннапалонныя хлусяць, калі кажуць, што не ведалі, што едуць на вайну, і хлусяць, што нельга было адмовіцца ад забойства ўкраінцаў. 

spis_vojska_rf.jpg

Прынасмі, гэта вынікае з дакументаў з захопленага ўкраінскімі войскамі штаба БТГр 59-га расійскага палка ў вёсцы Малая Рогань.

У дакументах пазначана, што ў частцы было чацвёра вайскоўцаў, якія адмовіліся ехаць забіваць украінцаў. А значыць, астатнія таксама ведалі — і маглі адмовіцца, але паехалі добраахвотна.

Камандзір узвода 59-га палка лейтэнант Яўген Бабанін, сяржант Мікалай Анісімаў, радавы Бахціер Эшбаеў і старшына Міхаіл Кутузаў 18 лютага адмовіліся ехаць на вайну ва Украіну, згодна з дакументамі штаба палка.

1_122_1.webp

Полк зайшоў ва Украіну ў складзе двух батальённых тактычных груп, увесь пайменны спіс асабовага складу захоплены ваярамі 92-й механізаванай брыгады. Цікава, што да 50% асабістага складу — тэрміновікі. Аднак 12 сакавіка пасля вялікіх страт тэрміновай службы, і прэс-канферэнцыі, дзе палонныя расійскія тэрміновікі зняпраўдзілі хлусню Пуціна ад адсутнасці тэрміновай службы ва Украіне, тэрміновай службы з 59-га палка адправілі ў РФ.

1_123_1.webp

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон начальніка артылерыі 59-га палка і начальніка сувязі палка, а таксама яшчэ некалькі дзясяткаў вайскоўцаў. Батальённая тактычная група палка цалкам разгромленая пад Харкавам, рэшткі выведзеныя ў РФ на перафармаванне.

Такім чынам, расійскія вайскоўцы маглі адмовіцца ад удзелу ў нападзе на Украіну. Тыя, хто трапіў у палон, ехалі ваяваць і забіваць добраахвотна.

Паводле www.ponomaroleg.com