У Латвіі стварылі марозіва «Слава Украіне», якое будзе бясплатным для ўкраінцаў

У марозіве выкарыстоўвалі спалучэнні жоўтага і сіняга колераў, у адпаведнасці са смакамі — бузіна, васількі і далікатны шафран. Смакату назвалі «Слава Украіне» — лозунг суверэнітэту і супрацьстаяння.

maroziva_2.png

«Гэта марозіва — даніна мужнасці і свабодалюбства ўкраінскага народа, але яшчэ істотней — гэта напамін усім у Латвіі аб тым, што ва Украіне па-ранейшаму ідзе страшэнная вайна, таму мы павінны працягваць дапамагаць яе народу. Тым больш пасля таго, як першая хваля падтрымкі схлынула» — сказала кіраўніца кампаніі-вытворцы марозіва.
Дэсерт будуць бясплатна раздаваць украінцам у Рыжскім цэнтры падтрымкі жыхароў Украіны, у грамадскім цэнтры Common Ground і летніх кропках продажаў марозіва Ekselence ў Рызе і Юрмале.