У мінскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі
Беларускія міліцыянты пачалі правяраць мужчын з расійскімі ў аэрапорце ў Мінску, паведамляе DW. Многія расійцы цяпер спрабуюць пакінуць РФ, а Беларусь — адзін з самых запатрабаваных хабаў.
Раней «Н*ша Ніва» распавяла, што беларускія сілавікі пачалі адсочваць расійскіх мужчын у гарадах — контактуюць з гаспадарамі пасутачных кватэр, даследуюць двары на прадмет наяўнасці там аўтамабіляў з нумарамі РФ.
Усё гэта робіццца, каб выявіць учекачоў ад ваеннай мабілізацыі, якую Пуцін абвясціў 21 верасня.
«Пакуль на ўзроўні вусных распараджэнняў даведзена
назіраць за кватэрамі на суткі, адсочваць новыя машыны ў дварах з расійскімі
нумарамі. Збіраць інфармацыю, правяраць дакументы», — сказаў беларускі аператыўнік.
Мабілізацыя на вайну ва Украіне спарадзіла масавы ад'езд з Расіі мужчынскага насельніцтва. У гэты дні яны едуць не толькі ў Беларусь, але і ў ЕС (куды яшчэ пускаюць), а таксама ў Казахстан, Арменію, Грузію, Азербаджна і іншыя краіны, дзе не патрэбная віза.