У вайне ва Украіне загінуў студэнт-багаслоў з Гродна
Міхаіл Шавельскі, 21-гадовы студэнт хрысціянскай тэалагічнай акадэміі, памёр 11 кастрычніка ад атрыманых на вайне траўмаў.
![photo_2022_10_14_14_09_48.jpg photo_2022_10_14_14_09_48.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_14_14_09_48.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе прэс-служба Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы.
Да прыезду ў Польшчу ён вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Міхаіл быў актыўным удзельнікам мірных пратэстаў і разглядаў супрацьстаянне аўтарытарнаму рэжыму ў багаслоўскім ключы. Хлопца адлічылі з універсітэта па палітычных матывах.
Міхаіл атрымаў стыпендыю ад Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі і Саюза Марціна Лютэра (Martin-Luther-Bund) і ў студзені 2021 года пачаў сваё багаслоўскае навучанне ў Польшчы, у хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.
Даведаўшыся пра напад Расіі на Украіну, Міхаіл перапыніў вучобу і вырашыў адправіцца на вайну для падтрымкі ўкраінскіх ваяроў.
Усяго вядома пра смерць у баях за Украіну не менш за 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расійскай агрэсіі.
У дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага беларускі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.