Удзел у вайне ў Украіне на баку Расіі — катастрофа для Беларусі
Сацыёлаг і даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Крошунаў у сваім тэлеграм-канале "Што думаюць беларусы" падзяліўся вынікамі апытання
Народнае апытанне пацікавілася ў пратэснай аўдыторыі, што яны думаюць пра вайну ва Украіне. Ніжэй асноўныя вынікі.
Беларусы вельмі напалоханыя вайной ва Украіне. Абсалютная большасць рэспандэнтаў (98%) лічыць, што ўдзел у гэтай вайне – катастрофа для Беларусі.
Большасць рэспандэнтаў супраць непасрэднага ўдзелу беларускіх салдат у ваенных дзеяннях. Для апытанай аўдыторыі мабілізацыя і заклік тэрміновай службы можа стаць падставай выступіць з адкрытым пратэстам (58–59%).
Большасць апытаных (78%) адчуваюць адказнасць за дзеянні ўладаў Беларусі ў дачыненні да Украіны і называюць тое, што адбываецца, агрэсіяй Расіі супраць Украіны з удзелам Беларусі. Пры гэтым 77% рэспандэнтаў не сутыкаліся з негатыўным стаўленнем да сябе з-за вайны ва Украіне.
Беларусы сімпатызуюць прэзідэнту Украіны Уладзіміру
Зяленскаму. Пераважная большасць рэспандэнтаў (95%) глядзела зварот Уладзіміра
Зяленскага да беларусаў і 90% падтрымліваюць яго дзеянні.