Укрэнерга: Чарнобыльская АЭС цалкам абясточаная
Чарнобыльская атамная станцыя цалкам абясточаная. Гэта адбылося ў выніку абстрэлу расійскіх войскаў, піша УНІАН. З-за адсутнасці электрычнасці на станцыі можа высвабадзіцца радыяцыя.
У выніку варожых
дзеянняў расійскіх войскаў цалкам абясточаная Чарнобыльская АЭС, паведамляе Укрэнерга.
«Баявыя дзеянні працягваюцца, што цяпер робіць немагчымымі рамонтныя работы і аднаўленне энергасілкавання. "Укрэнерга" маніторыць сітуацыю і будзе інфармаваць аб усіх зменах», — гаворыцца ў паведамленні.
Украінская нацыянальная энергетычная кампанія "Энергаатам" папярэдзіла пра пагрозу вызвалення радыеактыўных рэчываў у выніку абясточванне Чарнобыльскай АЭС, адзначае www.dw.com.
У сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва-1 знаходзіцца каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных зборак, якія патрабуюць пастаяннага астуджэння — а гэта магчыма толькі пры наяўнасці электразабеспячэння, заявіў "Энергаатам".