Віцэ-прэм'ер Украіны: Ні адзін чалавек не быў эвакуіраваны з Марыупаля

Праз абстрэлы акупантаў ніводзін чалавек не быў эвакуяваны гуманітарным калідорам з Марыупаля ў Запарожжы, як планавалася, таксама ў горад не змагла трапіць гуманітарная дапамога, піша «Украінская праўда».

3dd5501_vereshchuk_minint.jpg

Віцэ-прэм'ер, міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук у распавяла аб гэтым у эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў.

«Самая горшая сітуацыя — гэта Марыупаль-Запарожжа. Ні адзін чалавек не быў эвакуіраваны. Ніводная кропля вады не трапіла да людзей, якія знемагаюць ад смагі, — расказала Ірына Верашчук. — 300 тысяч чалавек сёння пакутуюць ад адсутнасці вады, ад холаду і голаду. Вораг помсліва не дазваляе іх выратаваць».

Паводле словў Верашчук, цяпер застаўся толькі адзін наземны шлях з Марыупаля ў Запарожжа — праз Арэхаў і Палогі, а ўсе астатнія шляхі знішчаны або замінаваныя.

«І вораг кожны дзень, калі выязджае наш гуманітарны груз на трасу, абстрэльвае груз, абстрэльвае кірунак руху, не даючы праехаць ні кіламетра», — распавяла яна.

Яна заклікала міжнародную супольнасць як мага хутчэй расследаваць гэтае злачынства супраць чалавечнасці, а таксама ўзмацніць санкцыі супраць Расіі.

«Мы просім міжнародную супольнасць прывязаць узмацненне санкцый менавіта да неадкрыцця гуманітарных калідораў, менавіта за тое, што свядома знішчаюць грамадзянскае насельніцтва», — падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

«Надзвычай здзіўляе, калі шчыра, такая нянавісць менавіта да Марыупаля. Я не ведаю, з чым гэта звязана і ці мае гэта нейкі сэнс з ваеннага пункту гледжання. Але тое, як здзекуюцца над жыхарамі Марыупаля... Дарэчы, там шмат замежнікаў — турэцкія грамадзяне, грэкі, іх там больш за 300 чалавек. Місія АБСЕ таксама там з людзьмі і не могуць ніяк з'ехаць», — сказала Верашчук.

Расійцы пастаянна зрываюць запланаваную эвакуацыю з Марыупаля, дзе сітуацыя даведзеная да гуманітарнай катастрофы.

10 сакавіка раніцай Верашчук анансавала адкрыццё гуманітарнага калідора Марыупаль — Партоўскае —Мангуш у абыход Нікольскае — Рэспубліка — Разоўка — Більмак — Палогі — Арэхаў — Запарожжа з абавязковым размініраваннем па ўсім маршруце.

Аднак пазней яна паведаміла, што Марыупаль ўсё яшчэ заблякаваны для эвакуацыі людзей.

10 сакавіка расійскія акупацыйныя войскі здзейснілі новы авіяналёт на Марыупаль. Каля 16:30 9 сакавіка акупанты скінулі з самалётаў некалькі магутных бомбаў на дзіцячую бальніцу і радзільню ў Марыупалі.