Зачыстка спадчыны Крашэўскага

Спадчына вальналюбца і самага пладавітага пісьменніка (больш за 600 раманаў і паэм) літаральна знішчаецца. І гэта напярэдадні яго 200-годдзя.

Бульдозерам ужо зраўнавалі фамільны склеп Крашэўскіх каля маёнтка ў Доўгім. Дзве труны ды цэглу расцерушылі па полі.

Найперш турбуецца Мікалай Волчык, былы настаўнік гісторыі, які родам з Доўгага. Спадар Волчык адразу вядзе да поля за вёскай:



c8afe805c097dab1f1e5bdd57f8d2931.JPG

Спадчына вальналюбца і самага пладавітага пісьменніка (больш за 600 раманаў і паэм) літаральна знішчаецца. І гэта напярэдадні яго 200-годдзя.
Бульдозерам ужо зраўнавалі фамільны склеп Крашэўскіх каля маёнтка ў Доўгім. Дзве труны ды цэглу расцерушылі па полі.
Найперш турбуецца Мікалай Волчык, былы настаўнік гісторыі, які родам з Доўгага. Спадар Волчык адразу вядзе да поля за вёскай:
— Вось тут быў той пагорак, падмуркі капліцы. Тут стаяла бяроза, а тут былі кусты бэзу. Усё зраўнавалі з зямлёй. Ляжаць толькі там-сям цэглы ды цынк ад трунаў. Я атрымаў сігнал ды адразу ў сельсавет, у Палацык (музей у Пружанах). Няхай бы хоць назад загарнулі, можа потым што аднавілі б. “А не, дык буду біць трывогу! А мне кажуць: маўчы!
Каплічка Крашэўскіх была драўляная, і яе даўно спалілі, кажа спадар Волчык. Але ў склепе пад ёй знаходзіліся парэшткі двух родзічаў Крашэўскага (сам Юзаф Ігнацый Крашэўскі перапахаваны са Швейцарыі ў Кракаве).
— Крашэўскі спачуваў сялянам, што нават на тым свеце яны без зямлі, і радаваўся, што зможа сабе потым дазволіць такі камфорт як уладальнік асобнага склепа. Яму і ў страшным сне не снілася, што косткі яго родзічаў парасцягаюць па полі, — кажа паэт і пчаляр Мікола Папека.
— Хто ж гэтую каплічку дабіў? — пытаюся.
Аказваецца, мясцовае аграпрадпрыемства.
— Каб вачэй якому іх начальніку не мазоліла гэтая купіна пры дарозе, — кажа Мікалай Волчык. — Вось і сёння нехта тут праедзе. Наводзяць “марафет, хоць палова дамоў ужо пустыя.
І праўда, воддаль таўкуцца двое старэйшых мужчын і жанчына, адзін косіць траву збоку вуліцы, двое быццам нешта збіраюць і зносяць.
Ідзем да падмуркаў маёнтка Крашэўскіх цераз шашу-гравійку. Тры старыя сажалкі ўжо захраслі граззю і зараслі, затое на месцы, куды перад сядзібай пад’язджалі карэты, з’явіўся вадаём. Там-сям ляжыць смецце. Тут зрабілі пясчаны кар’ер для падсыпкі дарогі.
— Як быццам ім другога месца не было, — заўважае Мікалай Волчык. — Вось камяні з падмуркаў. У нас іх амаль няма, дык пан за кожны сялянам плаціў, і асобна за работу, калі камень калолі.
Ён згадвае, як хлопчыкам быў сведкам таго, што пагрузчык браў друз з парэшткаў дома, і яго вазілі на ферму, падсыпалі ў падлогу. Выходзіць, дом Крашэўскіх памёр двойчы — ферма зачыненая.
— Тады медальён тут знайшлі Крашэўскай, апошняй уладальніцы сядзібы, — распавядае Мікалай Волчык. — Вялікі такі. Ён цяпер у абласным краязнаўчым музеі. А гаспадыня пасля сталіншчыны хацела прыехаць глянуць, ды калі ўведала, што ўсё пабурылі, сказала, што нагі яе тут не будзе. У вайну, калі чырвоныя адступілі, нейкі месяц дом стаяў без нагляду, і яго паплюндравалі марадзёры. Дык немцы, калі прыйшлі, выведалі, хто і што, завезлі ў Пружанскую турму, а праз месяц расстралялі.
Аказваецца, два гады таму агучваліся планы аднавіць “белую хатку пад таполямі як музей Крашэўскага. Пэўна, ужо не атрымаецца: юбілей праз паўгады.
Едзем у бок Купліна. Гэтай дарогай Крашэўскія ездзілі ў Пружаны да Швыкоўскага, з якім вадзілі сяброўства. У час паўстання Каліноўскага з яго просьбы нібыта перахоўвалі зброю, за што іх хацелі пазбавіць усяго, але не даказалі.

Мікалай Волчык каля падмуркаў сядзібы
Крашэўскіх


Мінаем свіран — сучаснік Крашэўскага. Сёлета нейкі трактарыст сцягнуў з яго дах, і рэдкасныя скляпенні будынка замоклі, пасыпаліся.
— Вось бугор, зарослы дрэвамі — гэта таксама парэшткі капліцы, але фермер не дадумаўся іх крануць, — паказвае на востраў сярод поля Мікола Папека.
Далей стаіць 300-гадовая царква. Жаласны выгляд: даху няма, сцены трэснулі, унутры дрэвы. Тое самае і са званіцай, і з агароджай.
— Першая мураваная вясковая царква на нашых землях, — кажа Волчык.
У той дзень у нас хапіла часу яшчэ, каб паглядзець на апошні драўляны шляхецкі будынак рэгіёну — сядзібу Швыкоўскага-малодшага ў Белавусаўшчыне. Тады яна яшчэ стаяла з павыдзіранымі шыбамі і дзвярыма. На сёння ўжо зруйнаваная мясцовым аграпрадпрыемствам, а цэглы з клеймамі “Парыж і “Лондан выкінулі на сметнік.


— Памяняўся старшыня, — тлумачыць паэт-пчаляр. — Ранейшы дбаў, у гэтага нешта сваё на розуме. Так шмат гутаркi пра турыстычныя аб’екты ды маршруты, але вось вартае падазрона планамерна вынiшчаецца тут, каля новай аб’язной шашы вакол Белавежскай пушчы. А яна ж адмыслова прызначаная для турыстаў. Калi няма моцы аднаўляць, дык чаму яны знаходзяцца на знішчэнне. Пакінулі б, час пакажа.
Я патэлефанаваў у аддзел культуры Пружанскага райвыканкама. На тым канцы дрота сталі пералічваць, што ганарыцца ёсць чым: асноўная сядзіба Швыкоўскіх (Палацык), музей і палац Сапегаў у Ружанах, а да юбілею збяруць кнігі Крашэўскага…
Ведаю. Ведаю нават, што ёсць рашэнне Міністэрства культуры паставіць у вёсцы Доўгае памятны знак. Але па-мойму знак ужо выйшаў. Знак бяды.