Зяленскі: непрамыя перамовы выніку не дадуць
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дае вялікую прэс-канферэнцыю на адной са станцый кіеўскага метро.
Украінскі лідар
песімістычна выказаўся наконт перамоваў з расійскай дэлегацыяй і заявіў, што
непрамыя перамовы з Пуціным праз яго давераных асоб або трэція краіны не
прывядуць да патрэбных вынікаў. Зяленскі дадаў, што не баіцца рызыкаў прамых
перамоваў з расійскім прэзідэнтам, паведамляе ВВС.
«Я не баюся сустрэчы з прэзідэнтам, калі казаць пра замахі. Баяцца ў мяне проста няма права», — сказаў ён.
Зяленскі заявіў таксама, што ў пэўнай сітуацыі Украіна можа цалкам выйсці з перамоваў з Расіяй.
«Калі будуць знішчаныя нашы людзі ў Марыупалі, калі будзе абвешчаны рэферэндум на любых акупаваных тэрыторыях Украіны, Украіна выйдзе з любых перамоваў», — папярэдзіў ён.