Знакаміты італьянскі мастак намаляваў выявы ў Бучы і Ірпені. ФОТА

Шматлікія дзеячы мастацтва да гэтага часу едуць у сумна вядомыя прыгарады Кіева, каб пераасэнсаваць тое, што адбылося там, і прыцягнуць увагу праз сваю творчасць. Адзін з іх — італьянскі вулічны мастак Сальваторэ Бенінтэндэ, які працуе пад псеўданімам TVboy.
Яго новыя працы аб вайне ва Украіне з'явіліся каля гарадской рады Бучы, на сценах мясцовага ліцэя, дома культуры ў Ірпені і на разбураным стадыёне. З пачатку вайны італьянец далучыў свой голас да хору іншых знакамітасцей, якія заклікаюць спыніць агрэсію.

Яшчэ ўвесну мінулага года TVboy зрабіў шэраг тэматычных прац. Адной з самых вядомых стала графіці ў Барселоне, якое паказвае Пуціна за кратамі.

Паглядзіце, што мастак адлюстраваў у сумна вядомых украінскіх гарадах.












Фота: «Reuters»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: