682-гі дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае на дадзены момант
У выніку начных абстрэлаў тэрыторыі Украіны ёсць пацярпелыя і загінулыя сярод мірнага насельніцтва. Аналітыкі паведамляюць, што расійцы рыхтуюць наступ на Купянск.
***
Расійскія войскі могуць актывізаваць намаганні па захопе Купянска Харкаўскай вобласці на працягу бліжэйшых тыдняў, але не гатовыя да шырокамаштабных наступальных аперацый у іншых месцах Харкаўскай вобласці, паведамляюць аналітыкі амерыканскага «Інстытута вывучэння вайны».
Паводле інфармацыі ваенных аналітыкаў, расійцы маюць групоўку сіл у гэтым раёне, якая выглядае менш дэградаванай, чым іншыя расійскія групоўкі. Яны, падобна, маюць умовы, якія спрыяюць актывізацыі аперацый на Купянскім кірунку (Харкаўская і Луганская вобласць).
У расійцаў ёсць намер атрымаць тэрытарыяльныя дасягненні ў раёнах, якія з'яўляюцца больш важнымі з аператыўнай пункту гледжання, чым тыя раёны, якія цяпер спрабуюць захапіць.
Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што расійскія войскі маюць на мэце захапіць Купянск і Баравую (35 км на захад ад Сватава) зімой 2024 года.
ISW паведамляе, што захоп гэтых гарадоў, верагодна, выцесніць украінскія войскі з усходняга берага ракі Аскол ў Харкаўскай вобласці і створыць умовы для будучых расійскіх наступальных аперацый ўздоўж лініі Купянск — Сватава — Крэменная. Тэмпы расійскіх аперацый на Купянскім кірунку і відавочная канфігурацыя расійскіх сіл у акупаваных Луганскай і Харкаўскай абласцях агулам не паказваюць на набліжэнне расійскай наступальнай аперацыі ўздоўж усёй лініі Купянск Ч Ліман.
Ваенныя аналітыкі адзначылі, што на дадзены момант расійскія войскі не назапасілі дастаткова сіл у Белгародскай вобласці для пачатку шырокамаштабных наступальных аперацый дзесьці на поўначы ці паўночным усходзе Харкаўскай вобласці.
Украінскія афіцыйныя асобы не паведамлялі публічна пра раптоўнае нарошчванне расійскіх сіл на Купянскім кірунку.
Расійскія войскі, падобна, паступова аднаўляюць падраздзяленні, якія панеслі значныя страты падчас украінскага контрнаступлення ў верасні 2022 года і няўдалага расійскага наступлення ўзімку-вясной 2023 года. Расійскае камандаванне мае намер выкарыстоўваць гэтыя адносна добра адноўленыя падраздзяленні для інтэнсіфікацыі лакальных наступальных аперацый, якія пачаліся ў кастрычніку 2023 года.
***
Украінскія абаронцы ў ноч на 6 студзеня збілі два расійскія «Шахеды» — у Мікалаеўскай і Хмяльніцкай абласцях, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.
Паводле звестак вайскоўцаў, «Шахеды» расійцы выпусцілі з раёна Прыморска-Ахтарска РФ.
Раніцай 6 студзеня ўдару падвергся Харкаўскі раён, пацярпелых няма. Удакладняецца, што акупанты нанеслі ўдары паміж населенымі пунктамі ў Харкаўскім раёне. Папярэдне — ракетамі С-300. Спецыялісты аглядаюць месца пападання, пацярпелых няма.
Таксама расійцы раніцай 6 студзеня атакавалі Цягнінскую грамаду Херсонскай вобласці, ёсць значныя разбурэнні. Праз абстрэл знішчаны будынак сельсавета, модульныя домікі, дзе жылі ўнутрана перамешчаныя асобы, склад з гуманітарнай дапамогай, а таксама прыватныя аўтамабілі. 3 Па вобласці акупанты здзейснілі 112 абстрэлаў, выпусціўшы 671 снарад з мінамётаў, артылерыі, «Градаў», танкаў, БПЛА і авіяцыі, з іх — 1 ракетны.
Па Херсоне было выпушчана 39 снарадаў. Расійскія вайскоўцы папалі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці, прадпрыемства ў Херсонскім раёне. 1 чалавек загінуў, яшчэ — 5 атрымалі раненні.
***
За мінулыя суткі адбылося 62 баявыя сутыкненні. Увогуле вораг нанёс 5 ракетных і 25 авіяцыйных удараў, здзейсніў 32 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах. Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура, піша Генштаб УСУ.
Уначы расійскія акупанты нанеслі чарговы авіяцыйны ўдар, ужыўшы 2 БпЛА тыпу «Shahed-136/131». Усе варожыя дроны знішчаны.
Авіяцыйным ударам падвергліся: Новаміхайлаўка Данецкай вобласці, Малая Такмачка Запарожскай вобласці, Зміеўка і Красны Маяк Херсонскай вобласці.
Пад артылерыйскім агнём аказаліся больш за 100 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей.
***
За мінулыя суткі ў захопніцкай вайне супраць Украіны расійцы страцілі 800 акупантаў, 16 беспілотнікаў, 16 баявых браніраваных машын і 13 артылерыйскіх сістэм.
Агульныя баявыя страты акупантаў з 24.02.22 па 06.01.24 арыенціровачна склалі:
- асабістага саставу — каля 363 870 (+800) чалавек;
- танкаў — 6 018 (+7) адз.;
- баявых браніраваных машын — 11 158 (+16) адз.;
- артылерыйскіх сістэм — 8617 (+13) адз.;
- РСЗА — 950 (+1) адз.;
- сродкаў СПА — 633 (+2) адз.;
- самалётаў — 329 (+0) адз.;
- верталётаў — 324 (+0) адз.;
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 6 787 (+16);
- крылатых ракет — 1786 (+0);
- караблёў / катэраў — 23 (+0) адз.;
- падлодак — 1 (+0) адз.;
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрн — 11 478 (+15) адз.;
- спецыяльнай тэхнікі — 1317 (+4).