Альфрэд Кох: Такія «цывілізацыі» доўга не жывуць

Былы расійскі віцэ-прэм'ер разважае ў сваім тэлеграм-канале пра «інфу 100%» адносна ўступлення Беларусі ў вайну бліжэйшымі днямі і пра далейшы лёс расійскай «цывілізацыі».

photo_2020_09_14_13_32_48.jpg


— Мне ўвесь тыдзень з розных крыніц пішуць адное й тое ж. Маўляў, вось-вось Пуцін пачне новы наступ з Беларусі. Маўляў, «інфа 100%», з «надзейнай крыніцы», «усё прапала, гіпс здымаюць, кліент з'язджае» і гэтак далей. Карацей — панічная атака.

Я за апошні час так прывык да гэтых заходаў пра «інфу 100%», што наогул ніяк не рэагую. Толькі кажу: ну так, усё можа быць, пра гэта шмат кажуць, напэўна Залужны пра гэта таксама ведае і ўжо падрыхтаваўся. Пасля гэтага, мой суразмоўца, як правіла, губляе цікавасць да размовы і расчаравана імкнецца яе хутчэй скончыць.

Я даўно заўважыў адну асаблівасць савецкай і постсавецкай так званай «культурнай інтэлігенцыі». Яе любімы занятак — абмяркоўваць сцэнары поўнага краху і канчатковай і беспаваротнай катастрофы. І абавязкова пры гэтым прыгаворваць: «Памятаеш? Я яшчэ калі папярэджваў, што так усё і будзе!»

Колькі разоў за гэтыя дзевяць месяцаў мяне ўначы будзіў званок якога-небудзь майго маскоўскага або кіеўскага знаёмца, які гучным шэптам дыхаў мне ў трубку: «Усё пацвярджаецца, гэты казёл кіне-такі атамную бомбу. Амерыканцы як заўсёды садзьмуцца. І вось тады мы ўсе папляшам! А я яшчэ калі папярэджваў!»

Але бомбу Пуцін не кідае, за адзін дзень Украіну ў пыл не сцірае, і наогул — ператвараецца ў нейкага карыкатурнага дыктатара з трэцягатунковых амерыканскіх баевікоў для дэбілаў.

А замест апакаліптычных карцін пуцінскай перамогі (калі адкінуць усю апісаную вышэй істэрыку) я бачу пастаўкі англічанамі ракет Brimstone-2, якія маюць лазернае навядзенне і павышаную далёкасць.

Акрамя гэтага, я чытаю свежыя заявы амерыканскіх кангрэсменаў-рэспубліканцаў (!), што дапамога Украіне будзе працягвацца і нават будзе павялічана.

І паціху высвятляецца, што іх крытыка дапамогі Украіне складалася не ў тым, што яна была празмернай, а ў тым, што іх апаненты-дэмакраты пад выглядам 40-мільярднага пакета дапамогі Украіне працягнулі праз Кангрэс усякую хрень (уключаючы выдаткі на барацьбу з глабальным пацяпленнем), у той час як у гэтым пакеце рэальнай дапамогі Украіне было толькі на 8 мільярдаў.

А рэспубліканцы хочуць, каб у новым пакеце дапамогі Украіне на 37 мільярдаў, які адміністрацыя Байдэна ўнесла ў Кангрэс, дапамогі Украіне было на 37 мільярдаў. І калі яны даб'юцца сваёй мэты хаця б напалову, гэта будзе азначаць, што рэальная дапамога Украіне ў 2023 годзе вырасце больш, чым у два разы.

І больш, чым аматарам катастрафічных прагнозаў я схільны верыць канцлеру Олафу Шольцу, які ўчора, на зямельным з'ездзе сваёй партыі (СДПГ) у Котбусе выразна сказаў, што «Расія не можа выйграць гэтую вайну, і яна яе не выйграе».

Не тое, каб я вялікі прыхільнік сацыялістаў, а нават наадварот, але для таго, каб вы разумелі палітычную карціну ў Германіі, вы павінны ведаць, што апазіцыя лае (!) Шольца за слабую падтрымку Украіны.

Я не разумею, адкуль расійская прапаганда чэрпае сілы і падставы для таго, каб усе яшчэ дурыць дарагім расіянам галавы і трымаць іх ва ўпэўненасці, што яны вось-вось перамогуць. Няма ніякіх фактаў, якія даюць хоць нейкі шанец на падобны зыход.

І яшчэ. Я не разумею той злараднасці, з якім публіка даведалася, што Прыгожын — «апушчаны». Нейкі аўтарытэтны зэк заявіў гэта. Наогул я ў курсе, што калі Прыгожын пакіне гэта абвінавачванне (ці як гэта ў іх называецца — «прад'яву») без адказу, то хутка ў яго могуць быць вялікія праблемы з тымі ўркамі, якіх ён набраў сабе ў ПВК «Вагнер». Такія жорсткія норавы грамадства, у якім пануе культ «традыцыйных каштоўнасцяў».

Таму я без усялякай злараднасці, як прадстаўнік талерантнай дэмакратыі, выказваю Яўгену Прыгожыну ўсякае спачуванне і нават ніколькі яго не асуджаю за тое, што ён смактаў чэлес. Ну смактаў і смактаў. Мне ўсё роўна. У нас у Еўропе хто ў каго хоча, у таго і смокча. А калі не хоча — то не смокча. І нават калі высветліцца, што ён не смактаў — гэта ніяк не зменіць майго стаўлення да яго. Для мяне ён як быў так і застанецца падонкам па-за залежнасцю ад таго, смактаў ён чэлес ці не.

Але калі Яўгену Прыгожыну праз тое, што ён смактаў, у Расіі будзе пагражаць небяспека, то я б рэкамендаваў яму бегчы да нас, у Еўропу. У нас тут яму за тое, што ён смактаў, нічога не будзе. І ніхто нават не будзе цікавіцца, смактаў ён, або не. Усім гэта абсалютна абыякава.

У нас яго пасадзяць за тое, што ён фінансуе войска наймітаў і забойцаў, і за многія іншыя злачынствы (напрыклад, за арганізацыю забойства чалавека кавадлай і іншае). Гэта значыць, за тыя злачынствы, за якія ў сябе дома ён атрымаў званне Героя Расіі.

У любым выпадку, у Еўропе яго жыццю нічога не пагражае (у нас няма смяротнага пакарання), у той час як у Расіі ён можа атрымаць кавадлай па галаве. Хаця б у навучанне іншым «пеўнікам»: а не мяняйце масць! Бачыце што за гэта можа быць?

Дзікія норавы цяперашняй Расіі лішні раз даказваюць, што яна ўсё больш аддаляецца ад нас і становіцца сапраўднай «асобнай цывілізацыяй» са сваімі спісамі грахоў і доблесцяў, якія ўсё мацней адрозніваюцца ад нашых. У іх спісе цнотаў усё больш крыві і ўсё менш міласэрнасці. І гэта значыць, што іх «цывілізацыя» асуджаная.

Сусветны вопыт вучыць нас, што такія «цывілізацыі» доўга не жывуць. Я нават не хачу высвятляць прычыны гэтай заканамернасці. Прыміце гэта як эмпірычны факт.

Пераклад НЧ