Байдэн: Войскі ЗША абароняць Тайвань, калі Кітай паспрабуе яго захапіць
Байдэн заявіў пра гатоўнасць прымяніць ваенную сілу для абароны Тайваня. Раней ЗША пазбягалі даваць Тайваню такія відавочныя гарантыі бяспекі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пацвердзіў, што ЗША гатовыя абараняць Тайвань «ваенным шляхам», калі Кітай уварвецца на яго тэрыторыю.
«Гэта абавязацельства, якое мы ўзялі на сябе», — сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі ў Токіа, куды ён прыбыў у нядзелю ў рамках сваёй паездкі па краінах Азіі. Associated Press перадае словы Байдэна, які заявіў, што любыя спробы Кітая ўжыць сілу супраць Тайваня будуць «проста недарэчнымі» і «выведуць з раўнавагі ўвесь рэгіён, падобна да таго, што адбылося ва Украіне». Па словах прэзідэнта ЗША, неабходнасць абароны Тайваня стала «яшчэ мацнейшай» пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Прэзідэнт ЗША сказаў, што ён «чакае», што Кітай не будзе спрабаваць захапіць Тайвань сілай, але адзначыў, што ацэнка «залежыць ад таго, наколькі моцна свет ясна дасць зразумець, што такога роду дзеянні прывядуць да доўгатэрміновага неўхвалення з боку астатняга грамадства».
Ён дадаў, што стрымліванне Кітая ад нападу на Тайвань — адна з прычын, чаму важна, каб прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «заплаціў дарагую цану за сваё варварства ва Украіне», каб Кітай і іншыя краіны зразумелі, што такія дзеянні непрымальныя.
Каментуючы словы Байдэна, афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Кітая Ван Вэньбінь заявіў, што Тайвань з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая.
«Тайваньскі пытанне — гэта выключна ўнутраная справа Кітая», — адзначыў Вэньбінь, і дадаў, што кампрамісаў або саступак па гэтым пытанні не будзе.
Раней ЗША пазбягалі даваць Тайваню такія відавочныя гарантыі бяспекі. Закон аб адносінах з Тайванем, які з 1979 года рэгулюе адносіны ЗША з востравам, не патрабуе ад ЗША ваеннага ўмяшання для абароны Тайваня ў выпадку ўварвання Кітая на яго тэрыторыю. Згодна з дакументам, ЗША абавязаныя толькі забяспечыць востраву рэсурсы для самаабароны, калі Кітай здзейсніць спробу змяніць статус Тайваня ў аднабаковым парадку.
Паводле «Настоящее Время»