Беларускія салдацікі яшчэ паспеюць «пабываць» ва Украіне?
Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграме разважае пра тое, што неўзабаве ў беларускім кіруючым класе ўсе могуць стаць «рускімі са знакам якасці».

Фота www.monetnik.ru
— Калі да канца года Расія скончыць стварэнне і афармленне наднацыянальных органаў кіравання «саюзнай дзяржавай» (а на гэтым цяпер робіцца ўпор), то беларускія салдацікі яшчэ паспеюць «пабываць» ва Украіне.
Варта адзначыць, што ў рыторыцы вышэйшых службовых асоб РФ (Пуцін, Мацвіенка, Лаўроў) стала актыўна выкарыстоўвацца слова «аб'яднанне» замест «інтэграцыі».
Масква не будзе мудрагеліць у пытанні персаналій. Магчыма, увядуць тэхнічны Савет, у якім з боку Беларусі ўвядуць галоўных русафілаў, напрыклад Вальфовіча. Хоць у новай палітычнай рэальнасці ў беларускім кіруючым класе ўсе стануць «рускімі са знакам якасці», каб атрымаць месца пад зоркамі Крамля.