Галоўныя кадры дваццаць пятага дня вайны
Марыўпальцы эвакуююцца, кіеўская вобласць пад бомбамі, сталіца трымае абарону, свет моліцца за Украіну.
Маці абдымае свайго сына, які ўцёк з блакаднага Марыупаля і прыбыў на вакзал у Львове.
Фота AP / Bernat Armangue

Салдат паліць побач з разбураным будынкам пасля выбуху ў мікрараёне Сатоя ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

Кухня ў выніку абстрэлаў у Харкаве.
Фота УНІАН / Андрэй Марыенка

Людзі збіраюцца ля сваіх разбураных будынкаў пасля выбуху ў мікрараёне Сатоя ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

Жанчыны моляцца ў кіеўскім праваслаўным саборы.
Фота AP / Rodrigo Abd

Украінскі вайсковец стаіць ля бункера на ўскраіне Кіева.
Фота AP / Vadim Ghirda

Вольга, цяжка параненая ўкраінка, трымае на руках сваю дачку Вікторыю. Кіеў.
Фота Okhmatdyt Children's Hospital

27-гадовая Вольга ляжыць на насілках у Кіеве.
Фота Okhmatdyt Children's Hospital

17-гадовая Багдана разам са сваім хлопцам, 19-гадовым Іванам, у Броварах.
Фота AP / Vadim Ghirda

Наташа стаіць у сваёй разбуранай кватэры пасля выбуху ў мікрараёне Сатоя ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

Жанчына чакае пакупнікоў на вулічным рынку ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

Украінцы, якія ўцякаюць з блакаднага Марыупаля, прыбываюць у Львоў.
Фота AP / Bernat Armangue

Украінскія вайскоўцы на цырымоніі пахавання марскога пехацінца Аляксандра Хоўтуна ў Кіеве.
Фота AP / Felipe Dana

Жанчына гатуе ежу на вуліцы ў Харкаве.
Фота УНІАН / Андрэй Марыенка

Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пасля супольнай малітвы за мір ва Украіне.
Фота Павал Хадзінскі

Людзі трымаюць плакаты на антываенным канцэрце ля Брандэнбургскіх варот у Берліне.
Фота REUTERS / Christian Mang

Людзі на антываенным канцэрце ля Брандэнбургскіх варот у Берліне.
Фота REUTERS / Christian Mang
