Якім мы запомнім трыццаць шосты дзень вайны Расіі з Украінай
Чарговы дзень украінскага супрацьстаяння расійскай агрэсіі ў аб'ектывах ваенных карэспандэнтаў.
Украінскія вайскоўцы на цырымоніі пахавання свайго таварыша Георгія Плісака, забітага расійскімі сіламі.
AP Photo/Evgeniy Maloletka

Маці забітага ўкраінскага вайскоўца Георгія Плісака плача падчас яго пахавання на могілках пад Луцкам.
AP Photo/Evgeniy Maloletka

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае з Кіева.
Ukrainian Presidential Press Office

Мясцовыя жыхары шпацыруюць па разбураным цэнтры горада Трасцянец пасля таго, як украінскія войскі выгналі расейскія войскі з горада.
REUTERS/Thomas Peter

Людзі шпацыруюць па Краснай плошчы ў Маскве.
REUTERS/Maxim Shemetov

Ірына вярнулася ў бяспечнае месца з Ірпеня, куды ездзіла, каб забраць сваю котку Аліцыю.
AP Photo/Vadim Ghirda

Знішчаная расійская бронетэхніка на ўскраінах Кіева.
AP Photo/Rodrigo Abd

Расійскі вайсковец страляе з супрацьтанкавага гранатамёта ў блакадным Марыупалі.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Украінскія вайскоўцы на бронетранспарцёры.
AP Photo/Vadim Ghirda

Бронемашына акупацыйных войскаў праязджае па вуліцы міма жылога дома, разбуранага пасля абстрэлу Марыупаля расійцамі.
REUTERS/Alexander Ermochenko

У горадзе Баштанка Мікалаеўскага раёна людзі хаваюцца ў падвале царквы пасля ўцёкаў з бліжэйшых вёсак, якія падвергліся нападу расійскай арміі
AP Photo/Petros Giannakouris


Сярэднявечныя рыцарскія даспехі выстаўленыя на КПП на ўскраіне Кіева.
AP Photo/Rodrigo Abd
