Канцлер Германіі і прэзідэнт Францыі тэлефанавалі Пуціну

Пуціна заклікалі да неадкладнага перамір'я, адводу войскаў з Украіны, вызвалення «азоўцаў» і сурʼёзных прамых перамоваў з Уладзімірам Зяленскім.

61085137_303.jpg

У афіцыйным паведамленні ўрада ФРГ аб сённяшніх тэлефонных перамовах канцлера Германіі Олафа Шольца і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Уладзімірам Пуціным абсурднае патрабаванне крамлёўскага шантажыста (спыненне блакады збожжа ў абмен на зняцце санкцый) і пагрозы адносна новых паставак узбраенняў нават не згадваюцца.
Затое падкрэсліваецца, што Пуціна заклікалі да неадкладнага перамір'я, адводу войскаў з Украіны і сурʼёзных прамых перамоваў з Уладзімірам Зяленскім. А гэта значыць, што Францыя і Германія разумеюць, што Украіна сваімі тэрыторыямі не гандлюе.
Крамлёўская прапаганда паведамляе, што Уладзімір Пуцін запэўніваў сваіх партнёраў, што расійскія вайскоўцы «строга выконваюць нормы міжнароднага гуманітарнага права». Ён таксама распавёў аб працы па «аднаўленні мірнага жыцця» ў Марыупалі і іншых акупаваных расіянамі гарадах Данбаса. Разбурэнне жылых дамоў і забойства нявінных людзей ён паслядоўна называў «вызваленнем».
Марыупаль амаль цалкам разбураны расіянамі, а колькасць забітых мірных жыхароў дасягае 20 тысяч чалавек.
Паводле беларускай службы Польскага радыё