Крэмль адмовіўся ад прамых перамоваў Пуціна з Зяленскім
Расійскі бок адмаўляецца ад прамых перамоваў Пуціна з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім. У Маскве лічаць, што дастаткова кантактаў дэлегацый абедзвюх краін.

Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, прамых перамоў прэзідэнтаў не будзе, піша РБК-Україна.
«Учора адбыўся другі раўнд перамоваў. Цяпер чарга за гэтымі перамовамі. Ёсць магчымасць у дэлегацыі без лішніх пасярэднікаў даносіць адзін да аднаго ўсе элементы пазіцый. Элементы нашай пазіцыі даведзены да звестак украінскага боку», — адзначыў Пяскоў.