Лаўроў пагражае «сутыкненнем Расіі з Еўропай» з-за паставак зброі Украіне
ЗША і Вялікабрытанія нібыта хочуць «сутыкнуць Расію з Еўропай». Прычынай таму з'яўляюцца пастаўкі Украіне замежнай зброі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова.
«Хочуць нашы амерыканскія калегі, брытанскія калегі, гэтая англасаксонская штука, пры актыўнай падтрымцы немцаў і палякаў, і прыбалтаў вельмі хочуць зрабіць гэтую вайну сапраўднай вайной і сутыкнуць Расію з еўрапейскімі краінамі. Амерыканцам гэта выгадна, таму што яны сядзяць за пралівамі, за акіянамі, яны далёка», — кажа Лаўроў.
Пры гэтым ён заявіў, што пастаўкі Украіне зброі, у прыватнасці HIMARS, саюзнікамі нібыта не даюць сесці нам за стол перамоваў з РФ.
Пры гэтым, па словах Лаўрова, «геаграфічныя задачы» вайны змяніліся. Цяпер гэта «не толькі самаабвешчаныя ДНР і ЛНР, але і шэраг іншых тэрыторый». Таксама Лаўроў сказаў, што калі Захад паставіць Кіеву дальнабойную зброю, «геаграфічныя задачы “спецаперацыі” ва Украіне адсунуцца яшчэ далей».