Ну і кампанія. Беларусь і яшчэ шэсць краін выступілі супраць відэазвароту Зяленскага на Генасамблеі ААН
16 верасня Генасамблея ААН прагаласавала за тое, каб у парадку выключэння дазволіць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму выступіць на 77-й сесіі не афлайн, а з відэазваротам.
Рашэнне падтрымала
101 дэлегацыя. Супраць выступілі сем дзяржаў — Беларусь, Расія, Куба, Нікарагуа, Паўночная Карэя, Сірыя і Эрытрэя.Яшчэ 19 краін устрымаліся, у іх ліку, напрыклад, Кітай. А вось Казахстан, саюзнік Пуціна і Лукашэнкі па АДКБ, прагаласаваў за выступ украінскага прэзідэнта.
Вынікі галасавання бачны на скрыне.
У выніковай рэзалюцыі падкрэсліваецца, што гаворка ідзе толькі аб
бягучай сесіі і выключэнне не павінна быць прэцэдэнтам.
Украіна прадставіць на Генасамблеі загадзя запісаную заяву прэзідэнта.
Зварот Зяленскага запланаваны на другую палову дня ў сераду, 21 верасня.
Нагадаем, у 77-й сесіі Генасамблеі ААН выступіць Святлана Ціханоўская.