Павел Усаў: Калі Лукашэнка загаварыў пра мір — трэба рыхтавацца да вайны
Палітолаг Павел Усаў адзначае, што заўтра можа адбыцца стратэгічнае геапалітычнае перафарматаванне адносін з Беларуссю, нездарма беларускі кіраўнік нечакана вырашыў сабраць журналістаў дзеля размовы.
На «сустрэчы» з журналістамі Лукашэнка накідаў мноства хлусні і маніпуляцый, — піша палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграм-канале. Што прагучала.
- «Я гатовы разам з расіянамі змагацца з тэрыторыі Беларусі выключна толькі ў адным пакуль выпадку: калі адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на тэрыторыю Беларусі забіваць маіх людзей. Калі яны пачнуць агрэсію супраць Беларусі, адказ будзе вельмі жорсткі».
Гэта значыць, што агрэсар папярэджвае ахвяру аб агрэсіі, адзначае Усаў. Ідэалагічныя перадумовы для вайны Лукашэнка ўжо вызначыў.
- Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў тым, што яна рыхтавала нейкі ўдар (паабяцаў паказаць карту).
- Лукашэнка прызнаўся ў здзейсненым ваенным злачынстве: яны ў першыя хвіліны былі падвергнуты ўдару з тэрыторыі Беларусі. Гэта было за некалькі хвілін — раніцай перад пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі.
- Беларуская армія нечакана вырасла з 45 да 75 тысяч чалавек і ў выпадку неабходнасці можа дасягнуць 500 тысяч.
- Захад не хоча міру, выслаў 20 тысяч наймітаў ва Украіну і гатовы да яе расчлянення.
- Міру не будзе.
На жаль, заходнія журналісты займаюцца рэтрансляцыяй хлусні і інфармацыйнай агрэсіі. Беларускі кіраўнік сабраў іх, абліў брудам, паказаў, што ён гаспадар становішча.
Заўтра адбудзецца сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Напярэдадні «рэалізацыі наступальнага плана Пуціна» 24 лютага. Магчыма, адбудзецца нейкае новае і стратэгічнае геапалітычнае перафарматаванне адносін з Беларуссю. Нездарма Лукашэнка загаварыў аб «правакацыях», «баевіках», «забойствах яго людзей», «уварванні» на тэрыторыю Беларусі.