Расія перакідае ракетныя комплексы да ўкраінскай мяжы ў Беларусі
Расія адпраўляе ў Гомель ракетныя комплексы — такім чынам, Беларусь актыўна выкарыстоўваецца для агрэсіі супраць Украіны, адзначае ўкраінскі бок.
Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр у эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў распавяла: "Вораг не пакідае сваіх планаў захапіць цалкам Данецкую і Луганскую вобласці. Таксама ён замахваецца на Харкаўскую вобласць і спрабуе ўзмацніць свае пазіцыі, перагрупаваць войскі, умацавацца.
Цяпер мы назіраем, што ў раён Гомеля накіроўваюцца ракетныя комплексы, вораг спрабуе іх там сканцэнтраваць, відавочна, гэта звязана з планамі ажыццяўляць ракетныя ўдары або выкарыстоўваць іх там як інструмент шантажу і запалохвання.
Таму тэрыторыя Беларусі працягвае актыўна выкарыстоўвацца РФ для здзяйснення агрэсіі".
Паводле www.pravda.com.ua