Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе і Харкаўшчыне

У выніку начных абстрэлаў разбураныя жылыя кварталы некалькіх украінскіх гарадоў, у Адэсе пачаўся пажар, на Харкаўшчыне пад заваламі знаходзяцца людзі.

Пажар у Адэсе ў выніку ракетнага абстрэлу

Пажар у Адэсе ў выніку ракетнага абстрэлу


Раніцай у суботу, 16 ліпеня, у Адэсе з-за пажару, які ўспыхнуў ад ракетнага ўдару расійцаў, узнікла пагроза ўзгарання небяспечных рэчываў. Ракетны ўдар быў нанесены з выкарыстаннем самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95 па кірунку Стаўраполля. Пацярпелых няма, паведамляе спікер Адэскай АВА Сяргей Братчук. На месцы працуюць ратавальнікі.
У Чугуеве Харкаўскай вобласці ў выніку ракетнага абстрэлу пад заваламі апынуліся людзі. Тры чалавекі загінулі, яшчэ траіх забралі медыкі. Разбураны жылы шматкватэрны дом, пашкоджаны школа і крама будаўнічых матэрыялаў.

У Чугуеве пад заваламі застаюцца людзі

У Чугуеве пад заваламі застаюцца людзі

Ракеты прыляцелі і ў жылыя кварталы Нікапаля. Адна жанчына атрымала раненні і яшчэ два чалавекі знаходзяцца пад заваламі разбураных дамоў. Пашкоджаныя 12 пяціпавярховых дамоў, школа і будынак ПТВ.
Расійцы працягваюць наступленне на Вуглегорскую ЦЭС, абстраляныя раёны Закатнага, Северска, Грыгараўкі, Таццянаўкі, Данецкага і Райгарадка. Украінскія войскі адбілі штурм у кірунку Спорнае — Івана-Дар'еўка.
На Бахмуцкім кірунку расійскія войскі нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк ад населеных пунктаў Берастова і Нью-Ёрк. Абстраляныя таксама Бераставое, Саледар, Званоўка і Сямігор'е.
На Валынскім і Палескім кірунках істотных змен у становішчы і дзейнасці падраздзяленняў Узброеных Сіл Беларусі ў памежных з Украінай раёнах не адзначана, паведамляе Генштаб УСУ.