Сахашчык: РФ і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс
«Беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільнюса», — заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Сахашчык. Паводле яго слоў, улады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны свет будзе шакаваны» такой эскалацыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».
![fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і “нейкага бліцкрыгу на Вільнюс”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), піша "Позірк".
“Я гэта дакладна ведаю”, — сказаў ён, дадаўшы, што “беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільнюса”.
Паводле слоў Сахашчыка, улады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што “цывілізаваны свет будзе шакаваны” такой эскалацыяй агрэсіі і “спыніць супраціў”.
Выкарыстанне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Мінск плануюць праз няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК.
“Я, будучы спецыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100%: Расію чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расійскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць”, — падкрэсліў Сахашчык.
Глядзіце таксама
![Валерый Карбалевіч пра тэракт у "Крокусе" Карбалевіч: Тэракт у «Крокусе» можа стаць трыгерам трансфармацыі рэжымаў РФ і Беларусі](/img/v1/images/arbatmedia_terakt_v_krokus_siti_odin_iz_ocevidcev_zayavil_o_zakrytyx_vyxodax_iz_zdaniya_4167_800x448.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле яго пераканання, зараз “адбываецца калапс сістэмы маскоўскай” у сувязі з тэрактам 22 сакавіка ў “Крокус Сіці Холе”. Акрамя гэтага, дадаў прадстаўнік кабінета, “невялічкія падраздзяленні расійскіх дабрааўвотнікаў, [якія ваююць на баку Украіны], ужо два тыдні змагаюцца ў Бранскай, Курскай і Белгародскай абласцях” — “і вялікая Расійская імперыя нічога не можа з гэтым зрабіць”.
“Мы бачым, як Расія спрабуе скарыстацца тым, што заходнія краіны зрабілі перапытак у дапамозе Украіне. Расія кінула ўсе свае рэзервы і паспрабабаваць пераламіць сітуацыю на фронце, і нічога ў яе не атрымалася”, — канстатаваў Сахашчык.