
Самалёт, якім карыстаўся Януковіч ва Украіне, прызямліўся ў Мінску
- Палітыка
- 07-03-2022
Прыватны самалёт «Dassault Falcon 900С» з бартавым нумарам RA-09617, якім падчас свайго прэзідэнцтва ва Украіне карыстаўся Віктар Януковіч, прызямліўся ў аэрапорце Мінска.

Прыватны самалёт «Dassault Falcon 900С» з бартавым нумарам RA-09617, якім падчас свайго прэзідэнцтва ва Украіне карыстаўся Віктар Януковіч, прызямліўся ў аэрапорце Мінска.
Пра гэта сведчаць даныя з сайта маніторынгу паветраных судоў «FlightRadar», піша ўкраінская служба «Радыё Свабода».
Паводле гэтых звестак, борт вылецеў з аэрапорта «Унукава» ў Маскве ў 13:30 па кіеўскім часе і праз гадзіну прызямліўся ў аэрапорце Мінска. Менавіта ў Беларусі 7 сакавіка ў 16.00 запланаваны трэці раунд перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і Расіі, пра што раней паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: