Што? Ціханоўская выпусціла зварот у другую гадавіну вайны — і яго паказалі ў Беларусі

Сёння а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазварота Святланы Ціханоўскай да беларусаў — з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных бязвыбараў.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Прэс-служба Ціханоўскай адзначае, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранах —  на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах. «Зварот працягвае паказвацца на гэты момант», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у 16.19.

Сцвярджаецца, што акцыю правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.

«Беларусы, я ведаю, што вы не забылі. Вы сказалі «не» дыктатуры. Вы сказалі «Не вайне», — адзначыла Святлана Ціханоўская. — Сёння мы кажам «не» фальшывым выбарам. Мы ўмеем змагацца, мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя. Перамены ў Беларусі — задача кожнага з нас».

Пацверджанне таго, што выступ Ціханоўскай сапраўды трансляваўся ў Беларусі, публікуюць тэлеграм-каналы.


Фота з тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь"

Фота з тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь"


Крыніца: telegram