У расійскім палоне знаходзяцца больш за 700 украінскіх вайскоўцаў

І больш за тысячу — грамадзянскага насельніцтва.

Віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны Ірына Верашчук

Віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны Ірына Верашчук


У палоне ў расійскіх войскаў знаходзяцца каля 700 украінскіх вайскоўцаў і больш за тысячу чалавек грамадзянскага насельніцтва. Пра гэта паведаміла ў эфіры нацыянальнага ўкраінскага тэлемарафона віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны Ірына Верашчук.
Паводле яе слоў, каля 500 з тысячы грамадзянскіх, якія знаходзяцца ў палоне, — жанчыны. Яна адзначыла, што абмен цывільных на вайскоўцаў ажыццяўляцца не будзе, бо гэта забаронена Жэнеўскай канвенцыяй.
«Мы патрабуем вызваліць без усялякіх умоў нашых грамадзянскіх людзей. Адносна колькасці палонных у нас прыкладна парытэт: у нас каля 700 іх ваеннапалонных і ў іх каля 700 нашых вайскоўцаў», — заявіла Верашчук.
Ірына Верашчук дадала, што расійскі бок абменьвае палонных выбарачна і не звяртае ўвагі на пададзеныя Украінай спісы.
Паводле reform.by.